Малдоўскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт — вышэйшая навучальная ўстанова Рэспублікі Малдова, акрэдытаваная дзяржавай. Знаходзіцца ў Кішынёве. Уключае 8 факультэтаў. Праводзіцца навучанне па 23 спецыяльнасцях.
Універсітэт заснаваны ў 1933 годзе.
Навуковая бібліятэка ДАУМ мае фонд звыш 750 тысяч кніг.
Вядомыя выпускнікі Мірча Снегур — малдаўскі палітык, першы прэзідэнт Малдовы (1991—1996). Ігар Дадон — малдаўскі палітык, Прэзідэнт Малдовы з 23 снежня 2016 г. Уладзімір Віктаравіч Вайцяховіч — кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, Заслужаны педагог і грамадзянін Рэспублікі Малдовы.
Спасылкі http://www.uasm.md
Катэгорыя:Універсітэты Малдовы