Шэ́пшэль Шэ́пшэлевіч (Алякса́ндр Алякса́ндравіч) Хо́даш (, , Мінская губерня — , ) — савецкі прафсаюзны і дзяржаўны дзеяч, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу ў Беларусі.
Біяграфія У 1918 годзе член Мінскага падпольнага райкама РКП(б). У 1918—1920 гадах член мінскіх губкама партыі і губернскага ВРК, Камітэта абароны Мінска, адзін з арганізатараў 1-га Мінскага рабочага палка імя Мінскага савета прафсаюзаў, выконваючы абавязкі намесніка камісара працы Літоўска-Беларускай ССР. З 1921 года старшыня Менскага губернскага савета прафсаюзаў, з 1924 года — Цэнтральнага савета прафсаюзаў Беларусі.
З 1925 гадах на прафесійнай рабоце ў РСФСР. У 1931—1937 гадах член калегіі і кіраўнік сектара кадраў, начальнік упраўлення навучальных устаноў Наркамата фінансаў СССР. У 1939—1947 гадах намеснік кіраўніка справамі Наркамата (Міністэрства) земляробства СССР. З мая 1947 года начальнік адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела Галоўводсельгаспадаркі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.
У 1921—1924 гадах член ЦК КП(б)Б, у 1924—1925 гадах член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б. У 1924 годзе член Часовага беларускага бюро ЦК РКП(б) і кандыдат у члены яго Прэзідыума. Член ЦВК БССР (1920—1925).
Сям’я Жонка — Паліна Леапольдаўна Разоўская. Дачка — Інэса Аляксандраўна Ходаш, гісторык, бібліёграф. Сын — Уладзімір Аляксандравіч Ходаш, заслужаны вынаходнік РСФСР(1970 г.)Указ Президиума Верховного Совета РСФСР № 1176 от 11 декабря 1970 года. Швагер — Ізраіль Леапольдавіч Разоўскі (1899-1938), дырэктар Сталінскай ЦЭЦ.
Спасылкі Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 1991
Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б) Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Старшыні Беларускага рэспубліканскага савета прафсаюзаў Катэгорыя:Члены Цэнтральнага бюро КП(б)Б