Та́ці ( — «вялікі меч»Коваленко О. Самурайські хроніки. Ода Нобунаґа. — К.: Дух і Літера, 2013. — C. 544.) — доўгі, вялікі, двухручны японскі меч. Таксама — агульная назва ўсіх разнавіднасцей доўгіх і вялікіх японскіх мячоў, якія супрацьпастаўляліся больш кароткім і меншым мячам тыпу катанаВялікі слоўнік японскай мовы (VIII:944)..
Апісанне Даўжыня ляза — больш 60,6 см (звыш 2 шаку). Насіўся на поясе на падвесках, паралельна зямлі, лязом (выгінам) уніз у адрозненне ад катаны, якую насілі за поясам, лязом (выгінам) угору. Да Х стагоддзя быў прамым двухбаковавострым мячом, пасля стаў выгнутым аднабаковым. Дзяліўся на цырыманіяльныя і баявыя падвіды. Першыя мелі вытанчана аздобленыя дзяржальні і похвы, з накладнымі стужкамі, інкрустацыямі ці малюнкамі. У залежнасці ад металу ўпрыгажэнняў, адрознівалі залатыя, сярэбраныя, варанёныя (стальныя) таці. З ХІІІ стагоддзя дзяржальні і похвы пакрываліся, як правіла, каляровай шнуроўкай ці скурай жывёл. Насіўся імператарам, членамі імператарскага дома, прыдворнымі арыстакратамі, заможнымі самураямі ўзроўню магнатаў ці старшын. Часта выкарыстоўваўся ў пары з малым мячом вакідзасі, або кароткім мячом танто.
«Дайкатана» Іншую назву гэтай зброі — — у заходніх крыніцах калісьці памылкова чытаюць як «дайкатана». Памылка паходзіць ад няведання аб розніцы паміж дыялектамі японскай мовы; чытанне іерогліфа 刀 — «катана», але ёсць і іншае — «то:». Сярод іншага, гэта неправільнае чытанне выкарыстоўваецца ў назве кампьютарнай гульні Daikatana.
Галерэя
Літаратура Тачі // Коваленко О. Самурайські хроніки. Ода Нобунаґа . — К.: Дух і Літера, 2013. — 960 с. з іл. ISBN 978-966-378-293-5. — C. 544.
Катэгорыя:Мячы (зброя)