thumb|200px|Цягнік на чале з цеплавозам на станцыі Сфакс SNCFT

Транспартная сістэма Туніса сфармавалася яшчэ ў каланіяльныя часы. Сёння яна ў асноўным мадэрнізуецца. Горад Туніс з’яўляецца цэнтрам транспартнай сістэмы краіны, як самы буйны горад з самым вялікім портам і зручнай транзітнай сістэмай.

Аўтамабільны транспарт Важную ролю ва ўнутраных перавозках адыгрываюць аўтадарогі. На 1973 год працягласць шашэйных дарог складала 18,8 тыс. км, з іх палепшаных — 10,6 тыс. км. На 2010 год працягласць шашэйных дарог складала 19,4 тыс. км, з іх палепшаных — 14,7 тыс. км

Чыгуначны транспарт

Чыгуначны транспарт развіты на населенай поўначы, дзе сфармавалася чыгуначная сетка. Даўжыня чыгуначнай сеткі краіны, кіруемай кампаніяй SNCFT (), звыш 2152 км, з іх з шырынёй каляіны 1435 мм — 468 км і 1674 км з шырынёй каляіны 1000 мм. Вузкакалейная чыгунка Гафса-Сфакс з каланіяльных часоў выкарыстоўваецца для вывазу да мора жалезнай руды і фасфарытаў. Маецца чыгуначнае злучэнне з Алжырам, чыгункі ў Лівію існуюць толькі на паперы.

Трубаправодны транспарт Туніс мае разгалінаваную сетку трубаправодаў, уключаючы 3059 км газаправодаў, 1203 кіламетраў нафтаправодаў і 345 км нафтапрадуктаправодаў

Марскі транспарт Міжнародныя грузавыя перавозкі ажыццяўляюцца марскім транспартам. Асноўныя порты краіны: Хальк-эль-Уэд, Сфакс, Бізерта, Сехіра, Сус.

Паветраны транспарт Паветраны транспарт злучае Туніс з краінамі Афрыкі і Еўропы, абслугоўваюцца таксама ўнутраныя паветраныя лінііБольшая советская энциклопедия. Гл. ред. А. М. Прохоров, 3-е изд. Т. 26. Тихорецк — Ульяново. 1977. 624 стр., илл.; 46 л. илл. и карт.. У краіне восем міжнародных аэрапортаў, агульная колькасць аэрапортаў 29 (на 2013 год). Аэрапорты: Туніс-Карфаген, Манасцір імя Хабіба Бургібы і інш.