Мако́ўза — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цна (басейн Дняпра).
Назва На думку А. Ванагаса, у літоўскіх водных назваў Makys (возера), *Makia (рака), Mak-a-raistis (балота), у латышскім Maka корань mak- . Гэты корань можа быць звязаны з літоўскім makoti «брысці (праз гразь)», makynė «гразь», maknus «топкі», латышскім makņa «балаціна, балоцістае месца», старажытнабалгарскім mokrъ «мокры», рускім močag(a) «балоцістае месца», польскім moczar «балота», славенскім mók, móka «лужа»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 202..
Назва літоўскага балота Ramaũzė паходзіць ад ramus «спакойны»A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 272..
Водаапісанне Даўжыня ракі 5,2 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Пачынаецца за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Паграбішча, вусце за 1,2 км на поўнач ад вёскі Масцішча.
У верхнім цячэнні ракі, каля вёскі Паграбішча — крыніцы, абвешчаныя гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння «Паграбішчанскія крыніцы» рашэннем выканаўчага камітэта Лагойскага раёна № 1512 ад 27.10.2008. Плошча ахоўнай зоны крыніцаў — 17,1 га. Згодна з хімічным даследаваннем, вада і з крыніцаў, і ў самой Макоўзе ля вёскі Паграбішча — добрай якасці.
На ўсходняй ускраіне вёскі Паграбішча на рацэ плаціна і сажалка. Адразу за сажалкай уладкаванае рыбная гаспадарка. Рэчышча ракі каналізаванае пачынаючы ад сажалкі і да ўтоку ў раку Цну.
Літаратура
Ліст карты N-35-69. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1982 год.
Катэгорыя:Рэкі Лагойскага раёна Катэгорыя:Басейн Гайны