Іван Андрэевіч Жытко (30 ліпеня 1930, в. Гукова, Ляхавіцкі раён — 29 верасня 2013) — беларускі пісьменнік-гумарыст, капітан міліцыі.

Біяграфія Нарадзіўся ў в. Гукова (цяпер — Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Завочна закончыў Вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР у Маскве. З 1950 па 1953 гады праходзіў службу ў войсках МУС.

З 1957 па 1983 гады служыў у Камянецкім РАУС на розных пасадах: участковым упаўнаважаным, оперупаўнаважаным, старэйшым оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку. З 1972 года — начальнік аддзялення аховы Камянецкага РАУС.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года.

Іван Андрэевіч Жытко — майстар гумарэсак. Яго творы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых выданнях, калектыўных зборніках. Шмат друкаваўся ў раённай газеце «Навіны Камянеччыны».

На пенсію выйшаў у чэрвені 1983 года. 29 верасня 2013 года жыццё пісьменніка абарвалася…«Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Творчасць Аўтар кніг: «Смех на высадку»: проза (Брэст, «Выдвецтва С. Лаўрова», 1997). «Прыз»: проза (Брэст, «Выдавецтва С. Лаўрова», 2001). «І смех, і бяда»: проза (Брэст, «Издательство Академия», 2005). «Смех смехам»: проза (Брэст, «Альтернатива», 2010).

Укладальнік літаратурных зборнікаў: «Аб’яднанню „Ахова“ — 50 год»: Камянецкае раённае аддзяленне аб`яднання «Ахова» (Брэст, «Выдавецтва С. Лаўрова», 2002).

Прызнанне За час службы ўзнагароджаны знакам «Выдатнік міліцыі», медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў.

Крыніцы

Літаратура «У сям’і пісьменнікаў — папаўненне» [І. Жытко — член Саюза пісьменнікаў Беларусі], газета «Навіны Камянеччыны» (18.10.2008). «З гумарам па жыцці»: Н. Нарэйка, газета «Навіны Камянеччыны» (28.08.2010). «Сувязная нітка пакаленняў»: Г. Юшкевіч — аповед пра былога начальніка аховы Камянецкага падраздзялення, сёння — старшыню ветэранскай арганізацыі А. Жытко, «Навіны Камянеччыны» (27.10.2010) «Смех Івана Жытко»: Н. Кандрашук, «ЛіМ» (19.11.2010). «Пра прэзентацыю кнігі гумарэсак І. Жытко „Смех смехам“»: у ЦРБ імя У. Ігнатоўскага г. Камянец, «Навіны Камянеччыны». «Выратаванне смехам»: Ю. Паталкоў, «Народная трыбуна» (21.05.2011). «Слова пра аўтара»: Н. Гарагляд у кнізе «Смех на высадку» «Смех на высадку»: Ніна Гарагляд на аднайменны зборнік гумарэсак, «Навіны Камянеччыны» (02.07.1998). «У гонар юбілею»: аб кнізе «Ахова», Н. Гарагляд, газета «Навіны Камянеччыны» (30.10.2002).

Спасылкі http://www.writers.by/authors/person19.pdf http://www.kamenec.by http://www.gcbs-brest.by/index.php/spis-chlena-sayuzu

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ляхавіцкім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі