Чынук () — назва амерыканскіх він, вытворчасць якіх наладжана ў даліне Якіма ў штаце Вашынгтон.

Вінаград для вытворчасці віна ў даліне Якіма вырошчваюць з 1869 года. Аднак у перыяд 1920—1933 гадах у сувязі з забаронай вытворчасці і продажу алкагольных напояў у ЗША вінаробная галіна панесла значныя страты. Толькі ў апошняй чвэрці XX стагоддзя яна зноў перажыла адраджэнне.

У 1983 годзе было адчынена прыватнае вытворчае прадпрыемства «Чынук» для перапрацоўкі вінаграда даліны Якіма. Гэта найбуйнейшы вытворца він у штаце Вашынгтон. Пераважаюць гатункі сталовага віна на аснове сартоў савіньён блан, рыслінг, шарданэ і каберне.

Спасылкі Chinook Wines, Yakima Valley WA

Катэгорыя:Віны Катэгорыя:Вашынгтон (штат)