Юрый Лавец (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда», дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1).

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў рэгулярна гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда».

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна». Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал», дзе зноў стаў іграком асновы. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова і ў выніку пачаў сезон 2021 у «Арсенале».

У ліпені 2021 года пакінуў «Арсенал» і падпісаў кантракт са «Славіяй», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію».

У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля». Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы. Пакінуў «Спартак» у лістападзе 2023 года.

У лютым 2024 года вярнуўся ў дзяржынскі «Арсенал»

Міжнародная кар’ера 31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Мінск 12 0 2014 дубль Мінск 31 3 2015 дубль Мінск 24 4 2016 (1) дубль Мінск 10 1 2016 (2) Д2 Тарпеда 12 1 2017 Д2 Тарпеда 30 3 2018 (1) Д1 Тарпеда 3 0 2018 (2) Д2 Чысць 11 2 2019 Д3 Арсенал 25 3 2020 Д2 Арсенал 25 4 2021 (1) Д2 Арсенал 12 0 2021 (2) Д1 Славія 13 0 2022 Д1 Славія 28 4 2023 (1) Д1 Гомель 14 2 2023/24 (1) Д3 Спартак 15 0

Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Чысць Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК АФК Эскільстуна Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Кастрама