190px|thumb|Месца рассялення гаранаў на карце Косава вылучана блакітным колерам Гара́ны, або гара́нцы (саманазвы: горани, горанци) — малы славянскі народ на Балканскім паўвостраве. Паходзяць з рэгіёна Гора на поўдні Косава. У Сербіі і Рэспубліцы Косава, дзе гараны прызнаюцца як этнічная меншасць, жывуць 18032 прадстаўнікі гэтага народа (2011 г.)POPULATION BY GENDER, ETHNICITY AT SETTLEMENT LEVELНАЦИОНАЛНА ПРИПАДНОСТ. Акрамя таго, гараны насяляюць памежныя раёны Албаніі і Паўночнай Македоніі.

Гісторыя Славяне пачалі перасяляцца на поўдзень Мятохіі ў VI - VII стст., дзе сутыкаліся з раманізаваным насельніцтвам і продкамі албанцаў, магчыма дарданаміHistory of Kosovo – in the history textbooks of Kosovo, Albania, Serbia . Сучасны косаўскі гісторык Мухарэм Кафлешы імкнецца знайсці агульныя ілірыйскія карані ў косаўскіх албанцаў і гаранаўMusa Dankaz, p. 49.

У другой палове IX ст. рэгіён Гора быў уключаны ў склад першага Балгарскага царства. У 1018 - 1230 гг. уваходзіў у склад Візантыі і Каралеўства Фесалонікі. У 1230 - канцы XIII ст. — другога Балгарскага царства. Згодна сербскай гістарыяграфіі, з часоў Стэфана Немані ўваходзіў у склад Сербіі. Сербская прысутнасць асабліва заўважна ў XIV ст., калі Косава і Мятохія з'яўляліся важнай складанай часткай сербскай дзяржавы. З IX ст. мясцовыя славяне спавядалі праваслаўнае хрысціянства.

Пасля бітвы на Косавым полі 1389 г. край быў фармальна далучаны да Асманскай імперыі. Тут адбывалася ісламізацыя мясцовага насельніцтва. Згодна Томасу Шмідынгеру (2012 г.) першае перасяленне мусульман адбылося яшчэ паміж 1095 г. і 1291 г. з сірыйскага рэгіёна АлепаMusa Dankaz, p. 46. Сапраўды, найбольш старажытная з вядомых мячэцяў Горы датуецца 1268 г. Гаранскі лінгвіст Рамадан Рэджэплары (1944 - 2016 гг.)Dvije godine od preseljenja – Ramadan Redžeplari (1944 – 2016) высоўваў думку, што гаранцы — нашчадкі непасрэдна туркаў.

Доўгі час асманская ісламізацыя гаранскіх славян мела запаволены характар, аднак узмацнілася ў другой палове XVIII ст. пасля ліквідацыі праваслаўнай патрыярхіі ў ПечыО горанцима. Але яшчэ ў XIX ст. сярод гаранаў існавалі хрысціянскія сем'і. Апошні хрысціянін Баба Божана памёр у 1856 г.

Рэлігійны фактар з'яўляўся важным для адасаблення гаран. Напрыклад, у 1912 г. яны ваявалі супраць праваслаўных сербаў на баку Асманскай імперыіMusa Dankaz, p. 38. Іслам таксама адрозніваў іх ад суседзяў-албанцаў, што спавядалі каталіцызмGORA I GORANCI – ČIJI SU. Пасля першай Балканскай вайны рэгіён Гора быў падзелены. Частка гаранцаў апынуліся ў Албаніі, але большасць — у складзе Сербіі (з 1929 г. — Югаславіі). У выніку міграцыі ў Белградзе і Скоп'і сфарміраваліся гаранскія абшчыны.

Сербская гістарыяграфія звычайна атаесамляе гаран з ісламізаванымі сербамі, македонская і балгарская — з агульнымі продкамі балгар і македонцаў, што прынялі ісламGer Duijzings, Religion and the Politics of Identity in KosovoЙордан Колев, Нашенците в Косово . У Паўночнай Македоніі гаран называюць торбешамі. Албанцы называлі гаран балгарамі (Bulgareci), торбешамі (Torbeshë), «нібы туркамі» (Poturë)Miranda Vickers, James Pettifer, Albania: From Anarchy to a Balkan Identity. Самі гаране доўгі час ужывалі саманазву «нашински», або як жыхары Горы — гараны. У перыяд існавання Югаславіі гаран часцяком пазначалі як мусульман (муслимани), што набліжала іх да баснійцаў.

Упершыню гараны на афіцыйным узроўні былі вызначаны ў перапісе 1991 г. У 1992 - 1999 гг. па ініцыятыве парламента Сербіі існавала асобная абшчына Гора, фактычна ліквідаваная пасля заканчэння косаўскага канфлікта 1998 - 1999 гг. Падчас канфлікта большасць гаранаў падтрымала бок Югаславіі. У Рэспубліцы Косава гараны вызначаюцца як этнічная меншасць, аднак у перапісе 2011 г. зафіксаваны як баснійцы, што адпавядае зменам атаесамлення саміх гаранаў, для якіх важна сувязь з большым па ліку культурна блізкім народам.

Рэлігія Вернікі — мусульмане-суніты. Захаваліся некаторыя хрысціянскія звычаі, у тым ліку святкаванне дня Святога ГеоргіяGoranci proslavljaju Đurđevdan .

Мова Гаранскі дыялект адносіцца да паўднёваславянскай моўнай групы. У вымаўленні прысутнічаюць рысы, характэрныя як для сербскай, так і македонскай моўГорански говор. У Сербіі разглядаецца як частка сербскай мовы, у Паўночнай Македоніі — як частка македонскай, у Балгарыі — як частка балгарскай. У нашы дні практыкуецца адукацыя на баснійскай мове.

Зноскі

Спасылкі

Gorani Musa Dankaz, The Gorani People During the Kosovo War ГОРАНЦИ, ДОБРИ ЉУДИ СА ШАР-ПЛАНИНЕ — СРПСКА ИСТОРИЈА ПРОЈЕКАТ РАСТКО — ГОРА Горански говор

Катэгорыя:Балканскія народы Катэгорыя:Народы Еўропы Катэгорыя:Паўднёвыя славяне