Любоў Уладзіміраўна Хатылёва () — беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).
Біяграфія Нарадзілася 12 сакавіка 1928 года ў Гомелі.
Сярэднюю адукацыю атрымала ў горадзе Кінель Куйбышаўскай вобласці РСФСР. Там жа ў 1944 годзе паступіла на вучобу ў сельскагаспадарчы інстытут. З 1946 года працягвала навучанне ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, які скончыла ў 1948 годзе. Скончыла аспірантуру на кафедры генетыкі Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і абараніла дысертацыю на званне кандыдата біялагічных навук. З 1955 года працавала ў Акадэміі навук БССР: у 1955—1963 гг. — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялогіі, з 1965 года — старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі, з 1971 года — дырэктар, з 1994 года — ганаровы дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі. Адначасова ў 1992—1997 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, у 1997—2002 гадах — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, з 2002 года — загадчык лабараторыяй Інстытута генетыкі і цыталогіі, потым — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі функцыянальнай генетыкі раслін.
Памерла 22 верасня 2024 года.
Навуковая і грамадская дзейнасць Л. У. Хатылёвай належаць навуковы працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, пытаннях матэматычнай генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін і жывёл. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга».
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 18 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў Рэспублікі Беларусь. Сярод апублікаванага: Селекция гибридной кукурузы. Мн.: Наука и техника, 1965. Взаимодействие генотипа и среды: (Методы оценки). Мн.: Наука и техника, 1982 (разам з Л. А. Таруцінай). Генотип и среда в селекции растений. Мн.: Наука и техника, 1989 (разам з А. У. Кільчэўскім); Взаимодействие генов при гетерозисе. Мн.: Наука и техника, 1990 (разам з Л. А. Таруцінай). Экологическая генетика растений. Мн.: Тэхналогія, 1997 (А. У. Кільчэўскім). Взаимодействие генотипа и среды: (методы оценки) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров, (1982); Генетика люпина: (генетич. предпосылки использ. гетерозиса) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров (1988). Проблемы цитоплазматической мужской стерильности у растений / А. Н. Палилова, Т. Данков, Н. В. Турбин и др.; науч. ред.: Л. В. Хотылева. АН БССР, Ин-т генетики и цитологии [и др.]. — Мн.: Наука и техника, 1988. Биоэнергетические процессы при гетерозисе / Л. В. Хотылева, А. Н. Разумович, В. В. Титок и др.; Акад. наук БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.
Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі таварыстваў генетыкаў і селекцыянераў краін СНД, прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, член Прэзідыума НАН Беларусі, член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, член праўлення ISSEP, кіраўнік секцыі біялагічных навук Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў.
Узнагароды і прэміі Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Францыска Скарыны Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» і інш. Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі (1984) Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — за цыкл прац «Распрацоўка прынцыпаў і метадаў экалагічнай селекцыі раслін» (1999) Прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук імя акадэміка В. А. Капцюга (2006)
Крыніцы
Літаратура — С. 561.
Любовь Владимировна Хотылева / сост. : В. В. Титок [и др.]; под ред. И. Д. Волотовского, А. В. Кильчевского, Н. А. Картеля. — Минск : Беларус. навука, 2013. — 173 с. — (Биобиблиография ученых Беларуси). ISBN 978-985-08-1535-4. Любовь Владимировна Хотылева: (к юбилею) / Л. М. Сущеня [и др.] // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — 2008. ― № 2. ― С. 115―117. Памяти академика Любови Владимировны Хотылёвой // Навука. — 2024. ― 1 кастрычніка. ― С. 7.
Спасылкі Хотылёва Любовь Владимировна // Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка Беларусі Профіль Л. У. Хатылёвай на сайце НАН Беларусі Любоў Уладзіміраўна Хатылёва ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Хотылёва Любовь Владимировна // Знаменитые люди Гомельщины
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Генетыкі СССР Катэгорыя:Генетыкі Беларусі