Вялікі Ува́т () — возера ў Азіяцкай частцы Расіі, на поўдні Заходняй Сібіры, у Вагайскім раёне Цюменскай вобласці, у басейне ракі Ішым (прыток Іртыша).
Плошча паверхні возера 179 км². Даўжыня 25Измайлова А. В. Большой Уват // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км, найбольшая шырыня 10 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя — 1,8 м. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з захаду на ўсход. Берагі нізкія. Дно роўнае, пераважна пакрытае ілам. З поўначы, паўночнага захаду і часткова з паўночнага ўсходу возера акружаюць балоты. Трафічны статус возера пераходны — ад мезатрофнага да эўтрофнага. Каля 20 % паверхні возера пакрывае расліннасць.
У возеры водзяцца акунь, шчупак, карась, плотка, джгір і іншыя віды рыб. Развітае прамысловае рыбалоўства, якім займаецца арцельным спосабам насельніцтва прыбярэжных вёсак.
Літаратура Большой Уват //
Спасылкі Озеро Большой Уват // ИАС «ООПТ России» Ольга Ревягина ЗАБОЛОТЬЕ: БЫТЬ ИЛИ НЕ БЫТЬ? // Тюменская правда Измайлова А. В. Большой Уват // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Большой Уват // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Геаграфія Цюменскай вобласці