Піяне́рскі парк, або парк Мара́та Казе́я — парк у Мінску, размешчаны на левым беразе р. Свіслач на скрыжаванні вуліц Янкі Купалы і Куйбышава.

Гісторыя Закладзены ў 1948—1950 гадах (арх. І. Рудэнка) на месцы жылой забудовы, разбуранай у гады Вялікай Айчыннай вайны. Да арганізацыі Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў 1960 годзе выкарыстоўваўся як дзіцячы.

7 лістапада 2014 года, у Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, у парку адкрылася варкаўт-пляцоўкаФотофакт: в парке Марата Казея открылась новая воркаут-площадка .

Апісанне

Плошча складае 7,1 га. Растуць 26 відаў дрэваў, сярод якіх шмат каштоўных хвойных (піхты сібірская і аднаколерная, елка калючая, туя заходняя) і ліставых (ліпа драбналістая, клёны серабрысты і вастралісты, граб звычайны, конскі каштан звычайны, дуб чырвоны). У цэнтры парку пастаўлены помнік Герою Савецкага Саюза піянеру Марату Казею (1959, скульптар С. Селіханаў, арх. В. Волчак).

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паркі Мінска Катэгорыя:Вуліца Куйбышава (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Янкі Купалы (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1950 годзе Катэгорыя:1950 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Ігара Рудэнкі