Акало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Акалова.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Акалоўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 мая 1935 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета (15 вёсак: Востраў, Глебаўшчына, Губа, Далькавічы, Забалоцце, Капатніца, Крутая Гара, Падчарніца, Першамайская, Прусевічы, Раўнядзь, Рубеж, Станавішча, Тарасіно і Чарніца)Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490)..
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1206 чалавек, з іх 95,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1051 чалавек.
Сельгаспрадпрыемствы: ААТ «Жасцінае»
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 327, 328 С. 512
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Плешчаніцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Нацыянальныя польскія сельсаветы БССР