Свята-Іаана-Багаслоўская царква — драўляны праваслаўны храм у аграгарадку Дэмбрава Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя Храм пабудавалі ў 1930-х гадах у вёсцы Завалкі. У 1962 годзе памёр пробашч парафіі протаіерэй Вікенцій Ненартовіч і царква была закрыта. Да 1991 года будынак выкарыстоўваўся мясцовым калгасам як збожжасховішча.
У 1991 годзе была зарэгістраваная грамада. Намаганнямі праваслаўных жыхароў будынак храма быў перанесены з вёскі Завалкі. 17 ліпеня 1993 года храм быў асвячоны архіепіскапам ВалянцінамХрам Іаана Багаслова .
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Дэмбрава Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі