Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у г. п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Заводскай, 2.
Гісторыя У 1996 годзе было распачата будаўніцтва храма. 11 студзеня 2003 года храм быў асвячоныХрам святого великомученика Георгия Победоносца г.п. Красносельский .
Архітэктура Вышыня храма з купаламі 36,9 метраў і з крыжом 40,79 метраў.
Твор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашана кубападобным аб’ёмам, да якога далучана паўкруглая апсіда, нізкі прытвор, бакавыя паперці. Асноўны аб’ём завершаны 5-купаллем — цыбулепадобныя купалы на цыліндрычных барабанах (цэнтральны светлавы). Ідэнтычныя фасады па цэнтры вылучаны рызалітамі, завершанымі кілепадобнымі аркамі, па баках высокія арачныя аконныя праёмы. Кілепадобнае 3-лопаснае завяршэнне мае прытвор, над дахам якога ўзведзена макаўка на цыліндрычным барабане. Вырашэнне фасадаў 2-колернае: на жоўтым фоне цаглянай муроўкі вылучаны чырвонай цэглай фрызавая частка, маленькія крыжы пад вокнаміГеоргіеўская царква .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Краснасельскі Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святога Георгія