Дом па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 13а — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы.
Архітэктура Двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак, накрыты вальмавым дахам. Фасады вырашаны плоскасна, прарэзаны невялікімі прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі. Выкарыстоўваецца як жылы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў XIX стагоддзі Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Мінску