Новаяльня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Наваельня.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Наваельня. 4 мая 1945 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Новаяльнянскаму пассавету.
30 чэрвеня 2015 года Новаяльнянскі пассавет рэарганізаваны ў Новаяльнянскі сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 30 июня 2015 г. № 82 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области. У склад сельсавета ўваходзіць адзін населены пункт — гарадскі пасёлак Наваельня, які і з’яўляецца яго цэнтрамРешение Дятловского районного Совета депутатов от 23 июля 2015 г. № 63 Об установлении административного центра Новоельнянского сельсовета Дятловского района Гродненской области.
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года — 3041 чалавек, з іх 84,5 % — беларусы, 6,9 % — палякі, 6,8 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года — 2795 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1945 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2015 годзе