Паўночна-заходняя марыйская мова (Паўночна-заходні дыялект марыйскае мовы; саманазва йөтнӫмӓл-кӓсвел маре йӹлмӹ) — фіна-ўгорская мова марыйскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскіх моў, на якой размаўляе фіна-ўгорскі народ паўночна-заходнія марыйцы.
Распаўсюджаная у Яранскім, Тужынскім, Кікнурскім, Санчурскім раёнах Кіраўскай, Таншаеўскім, Шарангскім, Тонкінскім Ніжагародскай абласцей і часткова ў Кілемарскім і Мядзведзеўскім раёнах Рэспублікі Марый Эл.
Сучасны паўночна-заходні марыйскі алфавіт А а Ӓ ӓ Б б В в Г г Д д Е е Ё ё Ж ж З з И и Й й К к Л л М м Н н ҥ О о Ӧ ӧ Ө ө Ӫ ӫ П п Р р С с Т т У у Ӱ ӱ Ф ф Х х Ц ц Ч ч Ш ш Щ щ ъ Ы ы Ӹ ӹ ь Э э Ю ю Я я
Гаворкі Яранская гаворка — аснова пісьмовай мовы. Кікнурская падгаворка Тужынская падгаворка Санчурская падгаворка Шарангская гаворка Таншаеўская гаворка Ліпшынская гаворка
Літаратура Дзмітрыеў С. Д., Дзмітрыева В. М., Тужараў Г. М. Маре букварь: Иктӹмшӹ класслан учебник. Йошкар-Ола: Маре книгä издательствӹ, 1995. Іваноў І. Р., Тужараў Г. М. Паўночна-заходні дыялект марыйскае мовы. Іашкар-Ала, 1970. Іваноў І. Р., Тужараў Г. М. Слоўнік паўночна-заходнага дыялекту марыйскае мовы. Іашкар-Ала, 1971.
Катэгорыя:Марыйскія мовы Мова