Дзіва́нна джунгарская (Verbascum songaricum) — від кветкавых раслін з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 150—200 см з прамастойным адзіночным сцяблом, укрытая лямцавым, попельна-шэрым апушэннем. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Кветкі з 5 пялёсткамі жоўтага колеру з чырванаватым адценнем, па 2—7 у галінастым мяцёлчатым суквецці. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой (Іран, Ірак, Турцыя) і Сярэдняй (Казахстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) Азіі, на Каўказе (Арменія, Азербайджан) і ў КітаіGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy). Расце ў горных стэпах і лугах, горных хмызняках, на камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог, на аблогах і пустках, у садах і агародах. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф. Цвіце на другі год жыцця ў ліпені—жніўні. Плады паспяваюць ў жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем.
Выкарыстанне Лекавая і дэкаратыўная расліна.
Літаратура — С. 176—177.
Спасылкі
Катэгорыя:Дзіванна Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны