Свята-Петра-Паўлаўскi кафедральны сабор — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ваўкавыску Гродзенскай вобласці. Размяшчаецца ў цэнтры горада на вул. Леніна, 21.

Гісторыя 16 кастрычніка 2004 года храм быў асвячоны мітрапалітам Філарэтам. Да храма прымыкаюць памяшканні нядзельнай школы з бібліятэкай і гаспадарчыя пабудовыХрам святых апосталаў Пятра і Паўла г. Ваўкавыск .

Архітэктура Пабудавана з цэглы. Вырашана цэнтрычным квадратным у плане аб’ёмам, завершаным цыбулепадобным купалам на цыліндрычным светлавым барабане. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае рытмічнае чляненне фасадаў, высока ўзнятыя вузкія арачныя аконныя праёмы.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Храмы Ваўкавыска Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:2004 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Святых Пятра і Паўла