Ян Ворнар (; 7 сакавіка 1892, вёска Горка каля Будзішына, Саксонія, Германія — 20 мая 1999, Ворклецы, Германія) — лужыцкі пісьменнік і перакладчык. Пісаў на верхнялужыцкай мове.
Біяграфія Нарадзіўся 7 сакавіка 1934 года ў лужыцкай вёсцы Горка ў ваколіцах Будзішына. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі з 1953 па 1957 год вывучаў сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. З 1958 г. выкладаў у Сербскай гімназіі ў Будзішыне і з 1974 года — у сербскай школе ў вёсцы Ральбіцы. У 1987 годзе быў абраны старшынёй лужыцкай рабочай групы пры Асацыяцыі пісьменнікаў ГДР.
Памёр 20 мая 1999 года ў Ворклецах.
Сачыненні Пісаў дзіцячыя кнігі. Адным з самых вядомых твораў Яна Ворнара з’яўляецца дзіцячая кніга «Čapla a Hapla», якая выйшла ў 1969 годзе. Напісаў некалькі дзіцячых п’ес. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову.
Opium, Domowina, Bautzen 1965. Wajchtar trubi, Domowina, Bautzen 1967. Čapla a Hapla. Bajka z našich dnjow. Domowina, Bautzen 1969. Dypornak ma ptačka. Domowina, Bautzen 1974. Šěrikowe huslički. Domowina, Bautzen 1978. Železny pjeršćeń. Domowina, Bautzen 1980. Tři rjanolinki. Serbska bajka. Domowina, Bautzen 1985. Njebudu mjelčeć. Ze žiwjenja Thälmanna. Domowina, Bautzen 1986. Rozpuće. Domowina, Bautzen 1986. Mudra wudra a druhe powědki wo zwěrjatach. Domowina, Bautzen 1988. Po wsy horje, po wsy dele. Powědki. Domowina, Bautzen 1993. Dźiwny stražnik w Sernjanach. Domowina, Bautzen 1994. Halo, je tu stonóžka. Domowina, Bautzen 1997. Honač Heinrich. Domowina, Bautzen 1998. Bombi pyta lód. Domowina, Bautzen 2002.
Узнагароды Двойчы лаўрэат літаратурнай прэміі «Домавіна» (1970, 1981); Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага (1988).
Літаратура Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 193, ISBN 5-7576-0063-2
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Верхнялужыцкія пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага Катэгорыя:Пісьменнікі ГДР