Свята-Успенская царква — мураваны стараверскі праваслаўны храм у горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Гагарына, на правым беразе р. Заходняя Дзвіна.
Гісторыя Пабудавана ў 1998 годзе з цэглы як стараабрадніцкая.
Архітэктура
Вырашана крыжовым у плане аб’ёмам. Сяродкрыжжа над чырвоным чарапічным дахам завершана 2-ярусным цыліндрычным светлавым барабанам з макаўкай. Над уваходам 2-ярусная шатровая званіца. У вуглах стыкавання прытвора і прыдзелаў прыбудаваны акруглыя рызніцы. Паўкруглая апсіда крапавана арачнымі блендамі і накрыта конусападобным бляшаным дахам. Бакавыя прыдзелы завершаны трохвугольнымі франтонамі. Галоўны ўваход вырашаны арачным 4-слуповым ганкам-паперцю, бакавыя — бляшанымі арачнымі навісямі. Унутры пануе прастора сяродкрыжжа са светлавым барабанам, у якую адкрываюцца шырокімі арачнымі прасветамі бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор з хорамі наверсе. Пад будынкам на цокальным паверсе створана трапезная з дапаможнымі памяшканняміЦарква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Полацкі раён, г. Полацк.
Літаратура Полоцкие староверы — поморская ветвь // Витебский курьер. — 1998. — 15 мая. — С. 3. Свята-Успенская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; мастак І. І. Бокі. — Мінск : БелЭн, 2001. — С. 164. Царква ў гонар Успення прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск : БелЭн, 2007. — С. 336. Шуйская, О. С верой предков / О. Шуйская // Полацкі веснік. — 2010. — 5 кастр. — С. 5.
Спасылкі
Катэгорыя:Храмы Полацка Катэгорыя:1998 год у Беларусі Катэгорыя:Стараверскія храмы Беларусі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Полацку