Наталля Іванаўна Чакалінская ( — ) — беларуская вучоная-батанік, якая спецыялізавалася ў галіне дэндралогіі.
Біяграфія
Паходжанне і маладосць
Нарадзілася ў Бабруйску ў сям’і Івана Канстанцінавіча Петраеўскага, інжынера-чыгуначніка. Паколькі маці Наталлі памёрла ў часе родаў або хутка пасля іх, бацька адразу завёў іншую сям’ю, а з дачкой пазнаёміўся толькі калі ёй споўнялася каля 14 гадоў. Дзяўчынку выхавала бабуля і цётка, Наталля Канстанцінаўна Петраеўская (па мужу Ваньковіч)О бабушке .
Пачатковую адукацыю атрымала ў Бабруйскай гімназіі, якую скончыла з залатым медалём у 1914 годзе. Пасля гэтага скончыла 8-ы гімназічны клас, што давала права выкладання. Там яе выкладчыцай была Кацярына Васілеўна Азбукіна, сястра Мікалая Васілевіча Азбукіна, якая пазней стала жонкай акцёра Уладзіміра Іосіфавіча Уладамірскага.
Пазнейшыя гады
Яшчэ да рэвалюцыі 1917 года Наталля Іванаўна патрапіла ў Мінск, дзе, верагодна, працавала ў Таварыстве дапамогі пацярпелым ад вайны ці ў іншым падобным таварыстве.
Пасля рэвалюцыі ў хуткім часе Н. Чакалінская пазнаёмілася з будучым мужам Іванам Казіміравічам Чакалінскім. Сужэнцы былі блізка знаёмы з Адамам Славінскім, Стэфанам Гельтманам (з апошнім пазней сталі сватамі), некаторы час жылі ў адным доме з Якубам Коласам і Язэпам Лёсікам (гэтыя падзеі Я. Колас апісваў у апавяданні «У двары пана Тарбэцкага»).
З сярэдзіны 1930-х гадоў сям’я пацярпела ад даносаў з-за сувязей з тымі, хто быў прызнаны ворагамі народу. Наталлі Іванаўне было забаронена працаваць у межах Мінску. Яна працавала ў вячэрняй школе ў Шчомысліцы. У 1939 годзе дзякуючы ведам польскай і іншых замежных моў разбірала Нясвіжскую бібліятэку Радзівілаў.
Пасля вайны Н. Чакалінская вярнулася на працу ў Акадэмію навук, працавала ў Інстытуце біялогіі пад кіраўніцтвам М. Д. Несцяровіча.
Сям’я
муж — Іван Казіміравіч Чакалінскі сын Багдан (1921 — 29.1.1942) — загінуў падчас ВАВЧекалинский Богдан Иванович дачка Галіна (1922—2002) — актрыса і асістэнт рэжысёра Купалаўскага тэатра, жонка акцёра Уладамірская, Галіна Іванаўна (1922—2002) дачка Ірма-Мая (1925-) — беларускі біяхімік, батанік, кандыдат біялагічных навук, спецыяліст у фізіялогіі раслінЧекалинская, Ирма Ивановна (кандидат биологических наук) дачка Юлія (1927—2002) — беларускі фізік, кандыдат фізіка-матэматычных навук, спецыяліст у галіне фізічнай электронікіЧекалинская, Юлия Ивановна (кандидат физико-математических наук) дачка Наталля (1929—2008) — батанік, фітапатолаг, жонка Віктара Сцяпанавіча Гельтмана
Навуковая дзейнасць
У 1930-я гады, ужо маючы пяцёра дзяцей, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Працавала ў новаствораным Батанічным садзе АН БССР.
У 1948-66 гадах у Інстытуце біялогіі.
Узнагароды
За цыкл прац у складзе калектыву Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча, Н. Чакалінская атрымала Дзяржаўную прэмію БССР, пры гэтым яна адзіная была сярод атрымаўшых без навуковай ступені.
У культуры
Якуб Колас прысвяціў некалькі вершаў Н. ЧакалінскайГісторыя аднаго знаемства// Беларусь. 1988. № 9.. У «Міхасёвых прыгодах» пералічаны дочкі Н. Чакалінскай, толькі Ірма стала Інкай.
Крыніцы
Літаратура
Большой белорусский энциклопедический словарь. — Минск, 2011. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 7. — Минск, 2008.
Катэгорыя:Дэндролагі Беларусі Катэгорыя:Батанікі Беларусі