Гміна Хорск () — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Хорску.
Гісторыя Першапачаткова гміна ўтворана ў складзе Мазырскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да ўтворанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторыйDz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 25. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства, уключыўшы ў сябе вясковую мясцовасць Давыд-Гарадка. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новаўтворанага Столінскага паветаRozporządzenie Rady Ministrów z dnia 6 grudnia 1922 r. o utworzeniu powiatu stolińskiego oraz włączeniu gmin dobrosławskiej i pohostskiej do powiatu pińskiego // Dziennik Ustaw. — 1922. — № 116. — Poz. 1051.. 18 красавіка 1928 года да гміны далучана частка тэрыторый скасаванай гміны ПлотніцаRozporządzenie Ministra Spraw Wewnętrznych z dnia 23 marca 1928 r. o zmianach terytorjalnych gmin wiejskich na obszarze województwa poleskiego // Dziennik Ustaw. — 1928. — № 46. — Poz. 452..
У выніку польскага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года і ўз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР гміна скасавана.
Населенныя пункты Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 44 населеныя пунктыЮркевіч, С. В. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел / С. В. Юркевіч // Памяць: Столінскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. Ю. С. Юркевіч; Рэдкал.: Г. К. Кісялеў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БЕЛТА, 2003. — 635 с.: іл. — С. 20. — ISBN 985-6302-49-8..
Катэгорыя:Гміны Столінскага павета Катэгорыя:З’явіліся ў 1919 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1939 годзе