Магілёўская бальніца № 1 (Лаўсанаўская) — бальніца ў Магілёве. Размешчана па вул. Акадэміка Паўлава, 2, на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада. Побач знаходзіцца Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер.
З’яўляецца шматпрофільнай спецыялізаванай лячэбна-прафілактычнай установай на 750 коек для аказання кругласутачнай стацыянарнай медыцынскай дапамогі па ўсіх асноўных раздзелах медыцыны: тэрапія і кардыялогія, хірургія, акушэрства і гінекалогія, інфекцыйная паталогія.
У бальніцы працуе больш за 1000 супрацоўнікаў. Штогод лячэнне праходзіць звыш 28000 чалавек, выконваецца больш за 1000 аперацый, прымаецца больш за 3000 родаў.
Гісторыя У 1967 годзе ў раёне Слаўгарадскай шашы на ўскраіне горада каля ляснога масіва распачата будаўніцтва бальніцы КСВ на 930 коек. 31 жніўня 1972 года загадам абласнога аддзела аховы здароўя медслужба камбіната сінтэтычнага валакна перайменавана ў медсанчастку КСВ.
24 кастрычніка 1974 года інфекцыйнае аддзяленне бальніцы прыняло першага хворага. З лістапада 1974 года паступова адкрываюцца аддзяленні бальніцы. У 1977 годзе медыка-санітарная частка КСВ складалася са стацыянара на 900 коек, паліклінікі на 600 наведванняў і 13 пунктаў аховы здароўя. У стацыянары разгорнута 19 лячэбных аддзяленняў і 16 спецыялізаваных кабінетаў.
У 1989 годзе ўведзены ў эксплуатацыю корпус аднаўленчага лячэння, дзе размясціліся: фізіятэрапеўтычнае аддзяленне з бальнеалячэбніцай і 2 неўралагічныя аддзяленні.
Галоўныя ўрачы красавік 1974 — красавік 1997 — Сцяпан Іосіфавіч Ільяшук красавік 1997 — лістапад 2004 — Віктар Панцялеевіч Ісачкін лістапада 2004 — кастрычнік 2012 — Уладзімір Іванавіч Пячкоўскі з лістапада 2012 — Віктар Сяргеевіч Клачкоў
Структура Маюцца наступныя стацыянарныя лячэбныя аддзяленні: артапедычнае аддзяленне; хірургічнае аддзяленне; практалагічнае аддзяленне; акушэрскія аддзяленні; два гінекалагічныя аддзяленні; тэрапеўтычнае аддзяленне два кардыялагічныя аддзяленні; два неўралагічных аддзяленні; аддзяленні нефралогіі і гемадыялізу; дзіцячае інфекцыйнае боксавае аддзяленне; рэнтгеналагічнае аддзяленне, у тым ліку і кабінет камп’ютарнай тамаграфіі; аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі (ультрагукавыя даследаванні, эндаскапічныя даследаванні); клініка-дыягнастычная лабараторыя (абсталявана сучаснымі шматфункцыянальнымі аналізатарамі і выконвае шырокі спектр даследаванняў); фізіятэрапеўтычнае аддзяленне; аддзяленне анестэзіялогіі і рэанімацыі, у тым ліку «Кабінет лячэння болю» і кабінет «Лазернай тэрапіі».
Спасылкі
Катэгорыя:Бальніцы Магілёва Катэгорыя:Кастрычніцкі раён (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Акадэміка Паўлава (Магілёў) Катэгорыя:З’явіліся ў 1974 годзе Катэгорыя:1974 год у Магілёве