Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Кублічы Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.

Апісанне Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан размешчана на вясковай плошчы. Тут пахаваны 24 воіны і 58 партызан, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1954 годзе на магіле пастаўлены абеліскПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І ПАРТЫЗАН. Матэрыял — бетон, абліцавальная плітка. Вышыня — 3,0 метра. У 1975 годзе ўсталявана сілумінавая пліта з тэкстам.

У 2013 годзе праведзены рэстаўрацыйна-аднаўленчыя працы абеліскаБрацкая магіла ў аг. Кублічы .

Літаратура — С. 431. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 394.

Катэгорыя:Брацкія магілы Ушацкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Кублічы