Брацкая магіла — вайсковае пахаванне ў вёсцы Дубраўка Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Апісанне Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан размешчана ў цэнтры вёскі. Пахаваны 40 (па іншай інфармацыі — 104Брацкая магіла в. Дубраўка) воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Канстанцін Пракопавіч Кутрухін.
У 1964 годзе на магіле пастаўлены помнік: скульптура воіна. Матэрыял — бетон. Вышыня — 3,5 метраПОМНІК НА БРАЦКАЙ МАГІЛЕ САВЕЦКІХ ВОІНАЎ І ПАРТЫЗАН.
Літаратура — С. 428—429. Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна / рэдкал. Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2003. — С. 393.
Катэгорыя:Брацкія магілы Ушацкага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:Дубраўка (Ушацкі раён) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе