Карла Бручыч (; нар. 17 красавіка 1992, Заграб, Харватыя) — харвацкі футбаліст, абаронца румынскага клуба ЧФР з Клуж-Напокі.
Кар’ера З’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі заграбскага «Дынама», хоць за асноўны склад бела-сініх Карла Бручыч не згуляў ніводнага матча, фармальна стаў чэмпіёнам Харватыі ў складзе гэтага клуба ў 2011 годзе. У 2012 годзе на правах арэнды перайшоў у сталічную «Лакаматыву», дзе выступаў да лета 2016 года. У складзе гэтага клуба Карла прыняў удзел у 131 матчы і зарабіў 24 выніковыя балы (7+17). Улетку 2016 га года футбаліст перабраўся ў ізраільскі «Ашдод», у складзе якога згуляў у 80 матчах і зарабіў 5 выніковых балаў (1+4). Узімку 2019 года перабраўся ў Японію, у «Саган Тосу», аднак ужо летам пакінуў каманду. За японцаў Бручыч згуляў у 9 гульнях. У верасні абаронца падпісаў кантракт з літоўскай «Судувай», дзе таксама згуляў у 9 матчах і зарабіў 7 балаў (2+5).
У студзені 2020 Карла Бручыч падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»Хорватский защитник Бручич стал игроком минского "Динамо". У верасні 2020 года разарваў кантракт з беларускім клубамМинское "Динамо" расторгло контракт с Бручичем.
У кастрычніку 2020 года стаў іграком грэчаскага клуба «Апалон Смірніс», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У ліпені 2021 года далучыўся да славенскага «Копера», разам з якім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату і ўладальнікам Кубка Славеніі. У чэрвені 2022 года падпісаў кантракт з румынскім ЧФР.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Харватыі Катэгорыя:Ігракі ФК ЧФР Катэгорыя:Ігракі ФК Копер Катэгорыя:Ігракі ФК Апалон Смірніс Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Судува Марыямпале Катэгорыя:Ігракі ФК Саган Тосу Катэгорыя:Ігракі ФК Ашдод Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыва Заграб Катэгорыя:Ігракі ФК Сесветэ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Заграб