Музей-сядзіба Васіля Быкава — музей народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, размешчаны ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
Дзейнічае як філіял Ушацкага музея народнай славы. У склад музея ўваходзяць адбудаваныя дом, хлеў, пуня, агароджа.
Гісторыя
Музей заснаваны паводле рашэння Ушацкага раённага Савета дэпутатаў ад 19 лютага 2004 года і распараджэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 1 сакавіка 2004 годаМузей-сядзіба Васіля Быкава . // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал. . На стварэнне музея ўлады выдаткавалі 80 мільёнаў рублёўУ вёсцы Бычкі на Вушаччыне адчыніўся мэмарыяльны музэй Васіля Быкава, сястры Быкава не далі перарэзаць чырвоную стужку. // Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2004. .
Колішняя хата, у якой да 1940 года жыў пісьменнік, была пабудавана Уладзімірам Хведаравічам Быкавым. З 1976 года яна пуставала і ў 2003 годзе яе разабралі, бо яна згніла, а на яе месцы была ўзведзена дакладная копіяМузей Васіля Быкава ў Бычках . // Беларускае Радыё Рацыя, 19 чэрвеня 2017. .
На ўрачыстым адкрыцці сядзібы 18 чэрвеня 2004 года старшыня Ушацкага райвыканкама К. Пачэпка зазначыў, што намагаліся будаваць так, як і было.
На тэрыторыі сядзібы размешчаны хата, у якой прайшло дзяцінства Васіля Быкава, хлеў, гумно. Вакол хаты — дрэвы, пасаджаныя бацькам пісьменніка.
У хаце, якая складаецца з трох пакояў (жылы пакой, кухня і сенцы) агульнай плошчай 49 м² знаходзіцца этнаграфічна-бытавая экспазіцыя, дзе размешчаны прадметы хатняга ўжытку (альбо іх аналагі), якімі карысталася сям’я Быкавых. Захоўваюцца таксама кнігі з аўтографамі паэтаў і пісьменнікаў Беларусі, Расіі, Украіны, іншых дзяржаў. Сярод экспанатаў — копіі малюнкаў Васіля Быкава, стужка ганаровага жыхара Ушацкага раёна, асабістыя рэчы пісьменніка«Даўгая дарога». // Звязда, 3 ліпеня 2019. .
Экспазіцыя носіць мемарыяльны характар, што і абумовіла яе спецыфіку: на аснове тыпалагічных прадметаў быў адноўлены прыжыццёвы абсталюнак, у якім гадаваўся пісьменнік. Пры стварэнні мемарыяльнай экспазіцыі музея за аптымальную дату, на якую і была праведзена асноўная рэстаўрацыя і рэканструкцыя, аднаўленне інтэр’ераў, быў прыняты гістарычны перыяд, звязаны з нараджэннем і юнацкімі гадамі Васіля БыкаваСядзіба-музей Васіля Быкава . // Ушацкі музей народнай славы імя Уладзіміра Елісеевіча Лабанка. .
У асноўнай экспазіцыі музея ў сціснутай форме выдзелена гісторыка-біяграфічная частка, пабудаваная па тэматыка-храналагічным прынцыпе. Тут змешчаны дакументы, фотадакументы, аўтабіяграфічныя матэрыялы, літаратурныя выданні.
Літаратура Аляксандрава, Г. Гэта дом нашай памяці / Г. Аляксандрава // Патрыёт (Ушачы). — 2004. — 23 чэрв. Дубровін, А. Не на дзень, а на век / А. Дубровін // Віцебскі рабочы. — 2004. — 22 чэрв.
Катэгорыя:Музеі Віцебскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Ушацкага раёна Катэгорыя:Бычкі (Ушацкі раён) Катэгорыя:Васіль Быкаў Васіль Быкаў Катэгорыя:2004 год у Беларусі Катэгорыя:Персанальныя музеі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе