Цяцю́шнік прамастаячы (Euphrasia stricta) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назвы Цяцюшнік прамастойны, цяцюшнік прамы, кашэчы сардэчнік, зязюлька, шчыр, пельнік, чабрэц Ботанический словарь. — Спб, 1878., кашачы сядзечнікАнтонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. — Витебск, 1888.Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..
Батанічнае апісанне Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5—50 см. Сцябло прамое, апушанае, чырвона-бурага колеру. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, шырокаяйцападобнай формы, з зубчастым краем, апушанае. Кветкі белага колеру з ліловым або ружовым адценнем. Пялёсткаў 5. Тычынак 4. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна-паразіт. Мезафіт. Расце на горных лугах, узлесках і палянах, камяністых і засмечаных мясцінах, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах і агародах, каля жылля і дарог. Цвіце ў чэрвені—верасні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Луганскай вобласціОфіційні переліки регіонально рідкісних рослин адміністративних територій України (довідковевидання) / Укладачі: докт. біол. наук, проф. Т. Л. Андрієнко, канд. біол. наук М. М. Перегрим. — Київ: Альтерпрес, 2012. — 148 с. ISBN 978-966-542-512-0 Украіны і шэрагу рэгіёнаў Расіі.
Выкарыстанне Лекавая расліна. Настой травы выкарыстоўваецца ў якасці вяжучага, процізапаленчага і гіпатэнзіўнага сродку.
Літаратура — С. 306.
Спасылкі
Euphrasia stricta D.Wolff // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Заразіхавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1809 годзе