Аляксандр Канстанцінавіч Шомін (нар. , в. Малая Анікіна, Ірбіцкі раён, Свярдлоўская вобласць — , Кіраўскі раён) — Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Са жніўня 1941 года на Заходнім, Цэнтральным, 2-м Беларускім франтах. Памочнік камандзіра стралковага ўзвода сяржант А. К. Шомін вызначыўся пры вызваленні Кіраўскага раёна. 26 чэрвеня 1944 года ўдзельнічаў у баі за в. Старое Заліцвінне, дзе ён памёр. Шомін быў пахаваны разам з загінулымі таварышамі.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24 сакавіка 1945 года.

Памяць Яго імем названа адна з вуліц у г. Кіраўску, на яго радзіме ў г. Ірбіце ўстаноўлены бюст. У 1958 годзе яго астанкі былі перанесены і перазахаваны на брацкай магіле ў в. Хвайніца.

Літаратура Памяць: Гісторыка-дакум. хроніка Кіраўскага раёна. Мн.: Выш. шк., 1997. С. 239. Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Воіны, якія закрылі целам амбразуру