Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан — вайсковае пахаванне ў аграгарадку Комсенічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца у цэнтры аграгарадка, каля клуба.
Апісанне На могілках пахаваны 24 воіны і партызаны, якія загінулі летам 1944 года ў баях пры вызваленні Круглянскага раена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных — Герой Савецкага Саюза Рыгор Іванавіч Шыбанаў, воіны 873-га знішчальнага процітанкавага палка, 187, 329, 757-га стралковых палкоў, 391-га асобнага санітарнага батальёна.
У 1967 годзе на магіле устаноўлены помнік: скульптура воіна са сцягамБрацкая магіла в. Комсенічы.
Літаратура Круглянскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі : Магілёўская вобласць. — Мн. : БСЭ, 1986 . — С. 262—270.
Катэгорыя:Брацкія магілы Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Круглянскага раёна Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1944 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Комсенічы