У гэтым спісе прадстаўлены пералік персон, памерлых у 2016 годзе.

Студзень 10 студзеня: Дэвід Боўі (69) — брытанскі рок-спявак, аўтар песеньПамёр Дэвід Боўі.

Люты 16 лютага: Бутрас Бутрас-Галі (93) — егіпецкі дыпламат, 6-ы Генеральны сакратар ААН (з 1992 па 1996 год)Памёр былы генеральны сакратар ААН Бутрас Бутрас Галі.

Сакавік 29 сакавіка: Ніл Гілевіч (84) — беларускі паэт і грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі (1991)Памёр беларускі паэт Ніл Гілевіч.

Красавік 9 красавіка: Зміцер Саўка (50) — беларускі мовазнаўцаПамёр выбітны мовазнаўца Зьміцер Саўка.

Май 20 мая: Валянцін Васільевіч Герасімаў (77) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр паліва і энэргетыкі Рэспублікі Беларусь (1992—1997)Памёр першы міністр энергетыкі Беларусі.

Чэрвень 3 чэрвеня: Махамед Алі (74) — амерыканскі баксёр, чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960) ў паўцяжкай вазе, адзін з самых вядомых баксёраў у гісторыі сусветнага боксуПамёр Махамед Алі.

Ліпень 7 ліпеня: Лаура Манчынэлі (82) — італьянская пісьменніца. 19 ліпеня: Гары Маршал (81) — амерыканскі кінарэжысёр 20 ліпеня: Павел Рыгоравіч Шарамет (44) — беларускі і расійскі журналістУ Кіеве ў выніку выбуху загінуў журналіст Павал Шарамет.

Жнівень 22 жніўня: Аляксандр Сяргеевіч Бяспалы (67) — беларускі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст БеларусіНа 68-м годзе жыцця памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы.

Верасень 11 верасня: Юрый Віктаравіч Хадыка (78) — беларускі фізік і грамадска-культурны дзеячУ Менску справілі паніхіду па Юрыю Хадыку.

Кастрычнік 13 кастрычніка: Пхуміпон Адульядэт (88) — Кароль Тайланда (1946—2016)Ён перажыў 19 дзяржаўных пераваротаў. Памёр кароль Тайланду. 14 кастрычніка: Клім Іванавіч Чурумаў (79) — савецкі і ўкраінскі астраном і дзіцячы пісьменнік, адзін з першаадкрывальнікаў камет Чурумава-Герасіменка (1969) і Чурумава-Саладоўнікава. 23 кастрычніка: Людміла Пятроўна Шахоцька (76) — беларускі дэмограф, сацыёлаг і эканаміст.

Лістапад 24 лістапада: Антоніа Пеліча (95) — італьянскі ваенны дзеяч, гісторык і пісьменнік. 25 лістапада: Фідэль Кастра (90) — кубінскі палітычны дзеячПамёр Фідэль Кастра

Снежань 17 снежня: Леанід Уладзіміравіч Маракоў (58) — беларускі пісьменнік, журналіст, гісторык, энцыклапедыстПамёр пісьменнік і даследчык сталінскіх рэпрэсіяў Леанід Маракоў .

Крыніцы

2016