Валерый Міхайлавіч Лапцэвіч (, Менск) — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1974 па 1980 г. — галоўны інжынер у Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Член КПСС з 1972 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): заводы электравымяральных прыбораў у Віцебску (1968), карданных валаў у Гродне (1975), інжынерны корпус завода халадзільнікаў у Мінску (1972), блок цэха № 2 БелАЗа ў Жодзіне (1982), філіял Мінскага маторнага завода ў Стоўбцах (1986), манумент «Курган Славы».
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1972), дыпломам і прэміяй СА СССР за інжынерны корпус завода халадзільнікаў у Мінску (1978).
Літаратура
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Віцебска Катэгорыя:Архітэктары Гродна Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Архітэктары Стоўбцаў