Ірына Мікалаеўна Міхайлава (, Алма-Ата) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працавала ў Белпрампраекце, Белкамунпраекце, з 1976 года — галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывала ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: вытворчы корпус завода імя Арджанікідзэ (1968); у аўтарскім калектыве: рэканструкцыя былога касцёла пад Дом кіно (1973), адміністрацыйны корпус Савета Міністраў БССР (прыбудова да Дома ўрада) па вул. Савецкай, 9 (1976; сумесна з М. Н. Ліўшыцам, С. І. Федчанкам, Новікавым) у Мінску, інтэрнат Наваполацкага політэхнічнага інстытута (1980), комплексы піянерлагераў Гродзенскай і Гомельскай вобласці (1978—1983), забудова мікрараёнаў № 4 у Бабруйску і Поўнач-1 у Пінску (1979—1987).

Літаратура

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Бабруйска Катэгорыя:Архітэктары Пінска Катэгорыя:Архітэктары Наваполацка