Праспект Леніна, гістарычная назва Замкавая вуліца, у 1920-х--1960 — Камсамольская — праспект, адна з найстарэйшых магістраляў Гомеля.
Гісторыя Замкавая вуліца забудоўвалася павольна, бо нікуды не вяла і заканчвалася каля Гарэлага балота. Нанесена на план Гомеля 1783 года. Першая назва паходзіла ад замка, які быў на вуліцы да 1785 года. Тым часам вуліца была даўжэй і праходзіла за цяперашняй Прывакзальнай плошчай. Пры пракладцы Лібава-Роменскай чыгункі, у 1873 годзе гэтая частка вуліцы была адрэзаная і яна атрымала іншую назву. Будаўніцтва чыгункі спрыяла хуткай забудове тэрыторыі, вынікам чаго стала двухпрамнёвая планавальная структура Гомеля з Замкавай і Румянцаўскай (у сучаснасці Савецкая) вуліц і злучалі Гомельскі палац і Кірмашовую(?) плошчу (цяпер плошча Леніна) з астатнімі раёнамі горада. Двухпрамянёвая планіроўка горада стала асновай пры наступным яго развіцці.
Да 1917 года на вуліцы знаходзіліся рымска-каталіцкі сабор, пажарнае дэпо з пажарнай вежай, крамы, майстэрні, рэстараны і гасцініцы. На скрыжаванні з Ірынінскай вуліцай размяшчаліся (у цяперашні час не захаваліся) Праабражэнская царква і Хведара-Ірынінская вочная лякарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны практычна ўся вуліца была разбураная (адна з неразбураных пабудоў — Дом Камуна).
Пад час нацысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, на нямецкіх планах вуліца назвалася Чыгуначнай ().Нямецкі план Гомеля з указаннем вуліц і іншых аб’ектаў, 1943 г.
Перасякае вуліцы
Плошча Леніна Інтэрнацыянальную Сялянскую Карповіча Чырвонаармейскую Прывакзальную плошчу
Галерэя
Крыніцы
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля Катэгорыя:Праспекты Гомеля Катэгорыя:Вуліцы Беларусі, названыя ў гонар Уладзіміра Леніна