Вуліца Пралетарская (былая Фельдмаршалаўская) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гомеля. Працягласць 1150 м, ад плошчы Леніна да вуліцы Фрунзэ.
Назвы Гістарычная назва — Фельдмаршалаўская, нададзена ў гонар аднаго з былых уладальнікаў Гомеля, фельдмаршала П. А. Румянцава-Задунайскага. У 1920-я гады была перайменавана савецкай уладай ў гонар пралетарыяту. Сучаснае аблічча вуліцы фармавалася ў 1960-70-я гады.
Перасякае вуліцы Леніна плошча Праспект Леніна Спартака Гагарына Маісеінкі Фрунзэ
Гісторыя
Адна з найстарэйшых вуліц горада (на картах з’яўляецца з пачатку 19 стагоддзя). З’яўлялася прамым працягам вуліцы — Румянцаўскай (цяпер Савецкая), цэнтрам так званай Спасавай слабады (стараабрадскага селішча, узніклага ў канцы 17 ст.) і часткі Кагальнага рова (гістарычны раён горада Гомеля). У забудове пераважалі 1 і 2-павярховыя цагляныя і драўляныя хаты сядзібнага тыпу. На вуліцы размяшчаліся лакавы завод, чыгуналіцейная, кравецкая і карэтная майстэрні, крамы, цэнтральныя гарадскія публічныя лазні, дзіцячы прытулак княгіні Паскевіч, царкоўна-прыхадская вучэльня, стараабрадская царква (званіца захавалася ў двары адміністрацыйных будынкаў). Значэнне вуліцы ўзрасло з узвядзеннем новага моста праз раку Сож. Забудова прадстаўленая ў асноўным жылымі 1 і 2-павярховымі дамамі. Пры будоўлі вуліца падзяліла былое рэчышча Гаміюка на дзве часткі (сучасныя назвы Лебядзіная сажалка і Кагальны роў).
Забудова
Няцотны бок
№ 5 — будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца офісы —
№ 9 — аднапавярховы будынак (1881). Цяпер у ім размяшчаецца Гомельская абласная арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа —
№ 15 — двухпавярховы будынак, былы дом правадыра гарадскога дваранства (ХІХ стагоддзе). — У гэтым будынку з сярэдзіны ліпеня да 19 жніўня 1941 г. знаходзіўся ЦК КП(б)Б. ЦК КП(б)Б разгарнуў работу па рэалізацыі пастановы ЦК УКП(б) ад 18 ліпеня 1941 г. «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск». Першы сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, сакратары М. Я. Аўхімовіч, У. Р. Ванееў, I. П. Ганенка, Ц. С. Гарбуноў, П. З. Калінін, У. Н. Малін, I. І. Рыжыкаў, Р. Б. Эйдзінаў, старшыня СНК БССР I. С. Былінскі, сакратар ЦК ЛКСМБ М. В. Зімянін непасрэдна ўдзельнічалі ў арганізацыі падполля і партызанскай барацьбы ў акупіраваных раёнах рэспублікі. У канцы ліпеня 1941 года ў тыл ворага накіраваны 140 арганізацыйных і дыверсійных груп (1036 чалавек). ЦК КП(б)Б вялікую ўвагу аддаваў арганізацыі падполля і партызанскай барацьбы ў вобласці. 3 1 па 16 жніўня былі падрыхтаваны 44 групы (432 чалавекі, у т. л. 229 камуністаў, 87 камсамольцаў). У 1975 г. на будынку, дзе знаходзіўся ЦК КП(б)Б, устаноўлена мемарыяльная дошка. Цяпер у будынку размяшчаецца Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці.
№ 17 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя — № 19 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя — № 21 — двухпавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Гомельскі парк» — № 23а — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская гарадская станцыя хуткай медыцынскай дапамогі —
№ 31 — двухпавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер навучальны корпус № 2 Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа — № 33 — аднапавярховы будынак (ХІХ стагоддзе) — № 39 — трохпавярховы будынак Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжа. № 43 — чатырохпавярховы жылы дом. Упраўленне архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама. № 47 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя — № 55 — двухпавярховы жылы дом. № 57 — двухпавярховы жылы дом. № 59 — двухпавярховы жылы дом. № 69 — трохпавярховы будынак Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. С. Выгоцкага.
№ 71 — 14-павярховы будынак Інстытута лесу НАН Беларусі (арх. Ф. У. Хайрулін, «Гомельграмадзянпраект»). У будынку таксама размяшчаецца грамадскае аб’яднанне Беларускае таварыства лесаводаў.
Цотны бок № 2 — КЗЦ «Еўропа»
№ 2а — Палац творчасці дзяцей і моладзі
№ 6 — будынак (канец ХІХ — ХХ стагоддзя) —
№ 8 — аднапавярховы будынак (канец ХІХ — ХХ стагоддзя) —
№ 16 — аднапавярховы будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская міжгарнізонная ваенная пракуратура — № 18 — двухпавярховы будынак Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама № 18а — Званіца Праабражэнскай царквы (ХІХ стагоддзе) — № 22 — будынак пачатку ХІХ стагоддзя. Цяпер у будынку размяшчаецца Гомельская абласная медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія —
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Гомеля