Дар’я Мікалаеўна Бялькевіч або Даша Бялькевіч () — беларуская паэтка, арганізатарка культурных мерапрыемстваў.
Біяграфія Нарадзілася 30 студзеня 1993 года ў Жыровіцах. Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Беларускі калегіум (спецыяльнасць «філасофія і літаратура»).
Працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
Творчасць Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Полымя» і «Дзеяслоў», газеце «Знамя юности» і «Вечерний Гродно». У 2021 годзе выйшла дэбютная кніга паэзіі «Слёзы на вецер».
Удзельніца літаратурных вечароў Беларусі, Украіны, Польшчы. Фестывалю «Вершы на асфальце», мастацкая фестывалю «Ї» (Цярнопаль, Украіна)Мистецького фестиваля «Ї» , Slot Art (Уроцлаў, Польшча), «Летуцень» (Кракаў, Польшча)https://www.instagram.com/picnic.letucien/.
Пераможца слэмаў «Сильное слово» (2014) і Беларускага калегіума (2015). Адна з арганізатараў паэтычных вечароў «ARTJAM», «Вершы ByKava», «Плохиехорошие стихи», «Дорогой поэт» і паэтычнага конкурсу «Рухавік» у Мінску. Таксама ўдзельнічае ў арганізацыі фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova.
Удзельніца Рэзідэнцыі маладога літаратара ў Вільні (2017).
Творы Дар’і Бялькевіч перакладзены на рускую, нямецкую і ўкраінскую мовы (газета «Культура і життя»Культура і життя ).
Песні Паводле некаторых вершаў Дар’і Бялькевіч напісаны песні.
Пётр Клюеў (былы ўдзельнік гурта ЛСП) — «Мона Лиза» UZARI — «Стыцамэн» (кавер песні Івана Дорна, пераклад на беларускую Дар’і Бялькевіч) K3TYVANA — «Толькі джаз» і «Тваё сола» Дрымон — «Пяты гудок» (на верш «Званок Беларусі», прысвечаны падзеям у Беларусі ў жніўні 2020 года).
Прызнанне
Намінантка на прэмію «Залаты апостраф. Дэбют» часопіса «Дзеяслоў» (2017). Фіналістка беларуска-нямецкага конкурсу сучаснай паэзіі фонду Роберта Боша для маладых паэтаў (2017). Дэбютная кніга «Слёзы на вецер» прызнана найлепшай кнігай паэзіі 2021 года па версіі «Радыё Свабода». Лаўрэатка прэміі імя Наталлі Арсенневай у 2022 годзе за дэбютную кнігу паэзіі «Слёзы на вецер».
Крыніцы
Спасылкі — нізка вершаў у часопісе «Дзеяслоў»
Катэгорыя:Паэтэсы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты