Ганна (Ана) Відавіч (, 8 лістапада 1980, Карлавац) — харвацкая класічная гітарыстка.
Ганна пачала іграць на гітары ва ўзросце да пяці гадоў пад уплывам свайго старэйшага брата , які іграў на класічнай гітары. Іх бацька таксама быў гітарыстам, але прызнанне атрымаў, іграючы на электрычнай гітары. На міжнародным узроўні Ана пачала выступаць ва ўзросце 8 і 11 гадоў, а ў 13 стала самай маладой студэнткай у прэстыжнай , дзе яна вучылася ў прафесара Іштвана Ромера. Яна таксама вучылася ў Заграбскім універсітэце. Заслужыўшы добрую рэпутацыю ў Еўропе, яна атрымала запрашэнне на навучанне ў (Балтымар, ЗША) у кубінскага гітарыста , якую скончыла ў маі 2003 года. З тых часоў яна жыве ў ЗША, дзе таксама працуе прыватным настаўнікам.
Ана Відавіч выпусціла 6 дыскаў, выдадзеных лэйбламі Croatia Records, BGS, і Naxos Records і два DVD.
Яе старэйшы брат — Віктар Відавіч — таксама вядомы гітарыст.
Дыскаграфія
CD
Ana Vidovic, Croatia Records, 1994 Ana Vidovic — Gitara, Croatia Records, 1996 Guitar Recital, Naxos Laureate Series, 1998 The Croatian Prodigy, BGS, 1999 Ana Vidovic Live!, Croatia Records, 2001 Federico Moreno Torroba Guitar Music Vol. 1, Naxos, 2007
DVD
Ana Vidovic-Guitar Virtuoso: A Live Performance and Interview! Mel Bay Prod., 2006
Спасылкі
Афіцыйны сайт Ганна Відавіч — слухаць на радыё онлайн — MOSKVA.FM
Катэгорыя:Гітарысты Катэгорыя:Музыканты Харватыі