Аляксандр Шасцюк (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач» і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец брэсцкага «Дынама», дзе спачатку выступаў за юнацкія каманды, а ў 2019 годзе пачаў выступаць за дубль. У 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. У пачатку 2021 года, пасля таго як большасць ігракоў пакінула «Дынама», стаў трэніравацца з асноўным складам. У лютым 2021 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з клубам. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 14 сакавіка 2021 года ў матчы першага тура супраць рэчыцкага «Спадарожніка» (4:0), дзе адзначыўся голам. У далейшым замацаваўся ў аснове дынамаўцаў, гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 года выкупіў свой кантракт у «Дынама» і пакінуў Брэст. Хутка падпісаў двухгадовае пагадненне з клубам «Ніжні Ноўгарад» з расійскай Прэм’ер-лігі. Пачынаў разам з ніжагародскай камандай рыхтавацца да сезона, але ў лютым стаў трэніравацца з рыжскім РФШ, які неўзабаве арандаваў нападніка. У рыжскім клубе выступаў за другую каманду, за асноўны склад так і не выйшаў на поле.

У ліпені 2022 года вярнуўся ў брэсцкае «Дынама», падпісаўшы кантракт да канца сезона. У студзені 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў брэсцкі клуб і хутка папоўніў склад барысаўскага БАТЭ. У сакавіку 2024 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з барысаўчанамі і перайшоў у «Іслач».

Міжнародная кар’ера У сакавіку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы, у трох матчах адзначыўся двума галамі.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Арменіі (2:1) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Дынама 16 9 2020 дубль Дынама 18 15 2021 Д1 Дынама 29 4 2022 (1) Д1 РФШ 0 0 2022 (2) Д1 Дынама 12 4 2023 Д1 БАТЭ 20 1

Крыніцы

Спасыклі Профіль на афіцыйным сайце брэсцкага «Дынама»

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Рыжская футбольная школа Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач