Ваенная акадэмія Карлберг () — ваенная акадэмія ў складзе Узброеных сіл Швецыі, дзейнічае з 1792 года. Знаходзіцца ў замку Карлберг у Сольне.Holmberg (1993), s. 60 Гэта найстарэйшая ваенная акадэмія ў свеце, якая засталася на сваім першапачатковым месцы.

Шведскія курсанты паступаюць у акадэмію на трохгадовае навучанне, як і афіцэры, якія імкнуцца стаць лейтэнантамі флоту альбо арміі, а таксама капітанамі ваенна-паветраных сіл.Military Academy Karlberg

Нягледзячы на тое, што Карлберг з’яўляецца ваеннай установай, палац і яго парк, аднесеныя да помнікаў гісторыі, якія прадстаўляюць нацыянальны інтарэс, даступныя для шырокай грамадскасці.Fortifikationsverket

Гісторыя Жаданне караля Густава III стварыць акадэмію для курсантаў пры палацы Ульрыксдаль не было рэалізавана пасля яго смерці ў 1792 годзе, бо яго жонка каралева Сафія Магдалена хацела мець гэты палац у якасці прыватнай рэзідэнцыі, таму «Каралеўская ваенная акадэмія» (Kungliga Krigsacademien) была перанесена ў замак Карлберг, былую каралеўскую летнюю рэзідэнцыю, дзе першае пакаленне курсантаў пачало сваю адукацыю ў лістападзе таго ж года.Historiesajten

Неўзабаве пасля смерці караля, падчас рэгенцтва Густава IV Адольфа, было прызнана неабходным павелічэнне месца для размяшчэння афіцэраў, і будаўнічыя работы ў выцягнутых павільёнах замка пачаліся ў наступным годзе, і праз тры гады яны былі завершаны па праекце Карла Крыстафера Гёрвэля.

Да 1867 года курсанты флоту і арміі атрымлівалі адукацыю ў Карлбергу. Адукацыя марскіх курсантаў была аддзелена і перамешчана ў 1868 года з Карлберга, які затым прыняў назву Каралеўская ваенная школа. Зноў аб’яднацца атрымалася ў 1999 годзе, з 2003 года ў акадэмііі пачалі рыхтаваць афіцэраў ваенна-паветраных сіл.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Адукацыя ў Стакгольме Катэгорыя:Узброеныя сілы Швецыі Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Швецыі