Эдмінас Багдонас (; 23 кастрычніка 1963, Каўнас, Літоўская ССР, CССР — 22 мая 2021, Вільнюс, Літва)https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/1415246/mire-lietuvos-ambasadorius-jae-ilgametis-diplomatas-edminas-bagdonas — літоўскі палітычны дзеяч, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2007—2011).

Біяграфія 1991—1992 — рэферэнт бюро па знешніх сувязях Вярхоўнага Савета — Аднаўленчага Сойма Літоўскай Рэспублікі.

1992—1993 — дырэктар дэпартамента міжпарламенцкіх сувязяў Сойма Літоўскай Рэспублікі.

1994—1997 — консул Пасольства Літоўскай Рэспублікі ва Украіне.

1997—1998 — намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнага і дыпламатычнага пратакола МЗС Літоўскай Рэспублікі.

1998—2001 — дырэктар дэпартамента дзяржаўнага і дыпламатычнага пратакола МЗС Літоўскай Рэспублікі.

2001—2004 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Італія і па сумяшчальніцтве ў Сербіі і Чарнагорыі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Рэспубліцы Мальта.

2004—2006 — саветнік Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік групы знешняй палітыкі, каардынатар групы дарадцаў прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік Кансультацыйнага камітэта прэзідэнтаў Літвы — Польшчы.

2006—2007 — пасол па асаблівых даручэннях дэпартамента Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі МЗС Літоўскай Рэспублікі.

12 студзеня 2007 года дэкрэтам прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

1 лютага 2007 года прыбыў у Мінск. 13 лютага ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. ЛукашэнкуБелТА: Интервью с Эдминасом Багдонасом .

24 ліпеня 2011 года пакінуў пасаду паслаЭдминас Багдонас покидает посольский пост в Минске.

Памёр 22 мая 2021 годаПамёр Эдмінас Багдонас — былы амбасадар Літвы ў Беларусі.

Узнагароды Камандор ордэна «За заслугі перад Літвой» (19 лютага 2003)Указ Президента Литовской Республики от 19 февраля 2003 года № 2064; Медаль памяці 13 студзеня (8 студзеня 2003)Dėl apdovanojimo Sausio 13-osios atminimo medaliu; Памятны знак з нагоды запрашэння Літвы ўступіць у НАТА (2003)Dėl apdovanojimo atminimo ženklu; Дзяржаўныя ўзнагароды Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Нарвегіі, Грэцыі, Бельгіі, Украіны, Мальтыйскага ордэна, Іспаніі, у тым ліку: Ордэн Крыжа зямлі Марыі II ступені (Эстонія, 30 верасня 2004 года)Teenetemärkide kavalerid Кавалер Вялікага Крыжа ордэна грамадзянскіх заслуг (Іспанія)Referencia del Consejo de Ministros Афіцэр ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (Польшча, 9 красавіка 1999)Postanowienie o nadaniu orderów // M.P. z 1999 nr 22 poz. 314 • Brzmienie od 9 kwietnia 1999 Ордэн «За заслугі» II ступені (Украіна, 5 лістапада 1998)Указ Президента України 5 листопада 1998 року № 1214/98 «Про нагородження відзнаками Президента України»

Асабістае жыццё Жанаты. Бацька дваіх дзяцей. Перад прызначэннем у Беларусь валодаў васьмю мовамі: чэшскай, польскай, славацкай, сербахарвацкай, украінскай, рускай, англійскай і італьянскай. Аднак у хуткім часе авалодаў і беларускай мовай100 год беларуска-літоўскім літаратурным сувязям .

Спасылкі Біяграфія на сайте Белтэлерадыёкампаніі

Катэгорыя:Палітыкі Літвы Катэгорыя:Паслы Літвы ў Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Літвы