«Рэвалю́цыя» — раман беларускага пісьменніка і журналіста Віктара Марціновіча, упершыню выдадзены ў 2020 годзе.
Сюжэт Масква 2000-х. Горад, дзе віруюць ашаламляльныя грошы і пануюць стальныя норавы. Дзе чалавек існуе ў каардынатах падначалення і спакусы, дзе воля — гэта найчасцей воля да ўлады.
Галоўны герой, выкладчык-эмігрант з Беларусі, патрапляе ў вір выпрабаванняў, якія вымушаюць яго нанова спасцігнуць тое, чаму адмова ад індывідуальнай свабоды ёсць такой салодкай.
Сам аўтар патлумачыў, што «Рэвалюцыя» — гэта раман пра ўладу, які пісаўся 12 гадоў.
Стаўленне ўладаў З пачатку 2021 года беларуская мытня перастала выпускаць за граніцу пасылкі з раманамБеларуская мытня не прапусціла за мяжу раман Віктара Марціновіча «Рэвалюцыя», Новы час, 5-01-2021. У студзені 2021 года, падчас ператрусу ў выдавецтве «Кнігазбор», канфіскавалі 558 асобнікаў раману «Рэвалюцыя». Забралі ўвесь наяўны тыраж, нават бракаваныя асобнікіУ выдавецтве «Кнігазбор» канфіскавалі ўсе асобнікі раману «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча, Радыё Свабода, 4-01-2021.
Катэгорыя:Творы Віктара Марціновіча Катэгорыя:Кнігі 2020 года Катэгорыя:Раманы на беларускай мове Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Раманы XXI стагоддзя