«Асцярожна: дзеці!» — беларускі дзіцячы часопіс для малодшых школьнікаў. Выдаецца са снежня 2019 годаНайлепшы падарунак дзецям. Купляйце «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!», Наша Ніва, 30 снежня 2019.
Кожны нумар часопіса прысвечаны пэўнай тэме. Тэмамі першых нумароў былі самалёты, катастрофы, мабільнікі. Разынка кожнага нумара — вялікі цікавы комікс, з дынамічным сюжэтам і гумарам. Ёсць рубрыка «Пахімічым», у якой дзецям прапануецца самастойна правесці захапляльныя, але бяспечныя хімічныя эксперыменты. У кожным нумары ёсць таксама настольная гульня на галоўную тэму.
Галоўныя героі часопіса — Цім, Мара, сабака Газ, кот Тормаз і Зарас (Занадта Разумны Смартфон). Яны разблытваюць розныя дэтэктыўныя гісторыі.
Апавяданні для часопіса піша Аляксей Шэін, аўтар кнігі фэнтэзі для падлеткаў «Сем камянёў». Сцэнарыі для коміксаў ствараюць Аляксей Шэін і Андрэй Скурко. А малюе коміксы прафесійны пажарнік Раман Тарасевіч.
Спасылкі Яны звар’яцелі ці што?! Гэта каманда год таму пачала выдаваць друкаваныя часопісы — іх усе адгаворвалі, а ў іх крута атрымліваецца! , citydog, 20 мая 2020
Катэгорыя:З’явіліся ў 2019 годзе Катэгорыя:Часопісы Беларусі Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская дзіцячая літаратура Катэгорыя:Дзіцячыя часопісы