Пётр Іванавіч Валкадаеў ( в. Кажамякі, Самарская губерня, цяпер Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі — , Мінск) — беларускі літаратар.
Біяграфія Нарадзіўся 22 лістапада 1911 года ў в. Кажамякі Самарскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — Кінель-Чаркаскі раён Самарскай вобласці Расіі) у сялянскай сям’і. У 1929 годзе стаў працаваць трактарыстам у калгасе. Скончыў літаратурны факультэт Куйбышаўскага педагагічнага інстытута (1936), два гады працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Кінель-Чаркасах.
У 1939 годзе прызваны ў Савецкую Армію. Служыў у якасці інструктара-літаратара дывізіённай газеты «Новый путь». У 1941 годзе ўдзельнічаў у баях на Заходнім фронце, быў кантужаны, у 1942—1944 гадах — у партызанскім атрадзе № 122 на Магілёўшчыне.
Пасля вайны працаваў у рэдакцыях газетаў «Советская Белоруссия», «Настаўніцкая газета», «Сталинская молодежь», карэспандэнтам «Литературной газеты».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1949 года.
Памёр года ў Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска (сектар 10/1, рад 12, уч. 44).
Творчасць Пісаў на рускай мове. Першы верш быў надрукаваны ў 1934 годзе ў часопісе «Волжская новь». Аўтар паэмы «Чандра» (1952), зборнікаў вершаў «Родная сторона» (1950), «Зеленая пристань» (1960), «Ливень» (1967), «Далекие сполохи» (1981), кнігі нарысаў «Строители» (1956), «Механізатар Андрэй Худзякоў» (1961), «Поиски квадрата» (1962), «Ветеран» (1963), кніжкі для дзяцей «Егоркины рапорты» (1958) і аповесці «Чей мальчишка?» (1961).
Узнагароды Ордэн Чырвонай Зоркі; медалі.
Літаратура Пётр Валкадаеў, Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Выпускнікі Самарскага дзяржаўнага сацыяльна-педагагічнага ўніверсітэта