Антоні Адамавіч Філіповіч-Дубовік (Антон Філіповіч-Дубовік, таксама Антон Філіповіч-Дубоўнік; 15 снежня 1865, маёнт. Пятроўшчына, Вілейскі павет — 18 снежня 1930, Вільня) — віленскі будаўнічы тэхнік і архітэктар, аўтар праектаў мноства прыватных дамоў і некалькіх дзясяткаў касцёлаў у сучасных Літве і Беларусі.

Біяграфія Паходзіў з беларускага шляхецкага роду Філіповічаў-Дубовікаў герба «Побаг». Сын Адама (нар. каля 1822) і Ізабэлы Смольскай. Нарадзіўся 15 снежня 1865 года ў маёнтку Пятроўшчына Вілейскага павета. Ахрышчаны 4 студзеня 1866 года ў Будслаўскім касцёле. Меў братоў Яна (нар. 1864) і Міхала (нар. 1871).

Скончыў інжынерныя курсы ў Віленскім юнкерскім вучылішчы. Скончыў Інстытут грамадзянскіх інжынераў у Пецярбургу. Працаваў у Мінску, Беластоку, Брэсце, Курску. Некаторы час працаваў у прыватным праектна-будаўнічым бюро «Канструктар» у Вільні. У 1899—1910 гадах памочнік Віленскага гарадскога архітэктара і на гэтай пасадзе ажыццяўляў нагляд за будаўніцтвам розных будынкаў у Вільні, у тым ліку і . Спраектаваў звыш 230 будынкаў, з іх 76 храмаў у Беларусі і Літве. Асноўныя яго праекты ажыццёўлены ў Вільні, дзе ў пачатку XX стагоддзя было пабудавана па праектах Філіповіча-Дубовіка мноства прыватных дамоў (каля 160).

Яму належыць самы ранні ўзор стылю мадэрн у горадзе — яго ўласная віла на гары Таурас (1903; вуліца М. Валанчаус 3), будынак складанага асіметрычнага плана, з аконнымі праёмамі ў форме падковы і пялёстка. Фасад упрыгожваюць гнуткія лініі карнізаў і дэкораў з раслінным арнаментам, характэрны для стылю сэцэсіі. Акцэнт высокага франтона галоўнага фасада складае рэльеф з гербам Філіповічаў. Раслінныя матывы архітэктар здолеў спалучаць з рэмінісцэнцыямі формаў барока, якое ў пачатку XX стагоддзя стала разумецца як знак мясцовай нацыянальнай і спецыяльна Віленскай традыцыі..

Рэканструяваў у новым стылі дом на рагу вуліц Замкавай і Літарацкай у Вільні (1911); па яго праекце частка фасада аздобленая паліванымі керамічнымі пліткамі.

Пахаваны на могілках Роса.

Праекты Пабудаваныя па праектах Філіповіча-Дубовіка будынкі маюць рысы мадэрну і неаготыкі. Дзякуючы яму мадэрн у Вільні набыў рысы масавага стылю з характэрнымі прыкметамі, такімі як каваныя металічныя рашоткі гаўбцоў, разьбяныя дзверы, з датай або лацінскім прывітаннем на парозе. Храмы, якія будаваліся па праектах Філіповіча-Дубовіка (, , , ; 1903—1919) параўнальна невялікіх памераў, стройных прапорцый, у неагатычным стылі.

Уласная віла (1903; вуліца М. Валанчаус 3; ) — самая першая праява стылю мадэрн у Літве, са спалучэннем раслінных матываў і рэмінісцэнцыямі барока Шматкватэрныя даходныя жылыя дамы ў Вільні: Вуліца Клайпедас 4 (), вуліца К. Калінауска (; 1910) з неакласічнымі формамі; вуліца З. Серакаўска (), вуліца Альгірда 21 ()

Буйны 6-павярховы прыбытковы дом Хаі Леі Крэмер на вуліцы Кауна 2 () з двума калодзежнымі дварамі і двума ліфтамі. Архітэктар у гэтым будынку масавага будаўніцтва ужыў элементы эклектычнай архітэктуры з дэталямі мадэрну (дэкор партальных дзвярэй, размяшчэнне вокнаў). Фасад ажыўляе зрэзаны кут з выступаючым эркерам і вежай. Будынак належаў Х. Л. Крэмер, якая валодала ім да 1940 года. У міжваенны перыяд кутняе памяшканне займала аптэка Аўгустоўскай (мэбля аптэкі цяпер у Музеі фармацыі ў Каўнасе).

(1908), у неагатычным стылі.

Чатырохпавярховы дом братоў Холем на вуліцы Піліма 43 (, 1912). Будынак з’яўляецца ахоўным дзяржавай аб’ектам культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння (код у рэгістры культурных каштоўнасцяў Літоўскай Рэспублікі 27983).

Крыніцы

Літаратура Baužienė Morta. Filipovič-Dubovik Anton // Visuotinė lietuvių enciklopedija. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. — Т. VI: Fau-1—Goris. — С. 84. — 831 с. — 16 000 экз. — ISBN 5-420-01545-4.

Спасылкі

Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі