Турча́нка — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Нясета (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 12 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Пачынаецца за 0,6 км у напрамку на захад ад аграгарадка Слабодка. Упадае ў Нясету каля вёскі Турчанка. На ўсім працягу каналізаваная. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны.

Каля ракі вёскі Турчылаў, Аляксееўка, Дзмітраўка 1, Турэц.

Літаратура  — С. 124.

Ліст карты N-35-95. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны