Го́рбаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белы Бор.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Барсееўскі сельсавет у складзе Лёзненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — хутар Белы Бор. 29 кастрычніка 1924 года сельсавет перайменаваны ў Горбаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лёзненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Горбаўскага сельсавета 11 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрамыслінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Бандоры, Барсеева, Белы Бор, Востраў, Выхадцы, Горбава 1, Горбава 2, Малькава і Сітна.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лёзненскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе