Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) быў падпісаны 19 лістапада 1990 года ў Парыжы паўнамоцнымі прадстаўнікамі шаснаццаці дзяржаў-удзельніц НАТА (Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Данія, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Люксембург, Нідэрланды, Нарвегія, Партугалія, ЗША, Турцыя і Францыя) і шасці дзяржаў-удзельніц АВД (Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, СССР і Чэхаславакія) і ўвайшоў у сілу 9 лістапада 1992 года.
У 1999 годзе на саміце АБСЕ ў Стамбуле быў падпісаны абноўлены (адаптаваны) варыянт ДЗУСЕ з улікам новых умоў (роспуск АВД і пашырэнне НАТА). На аснове адаптаванага ДЗУСЕ меркавалася ажыццявіць пераход ад блёкавай структуры Дагавора да нацыянальным і тэрытарыяльным узроўнях узбраенняў і тэхнікі для кожнай дзяржавы-ўдзельніцы. Пагадненне аб адаптацыі ДЗУСЕ не было ратыфікавана ні адной з краін НАТА і так і не ўвайшло ў сілу.
Абмежаванні
У аснове ДЗУСЕ ляжала сістэма колькасных абмежаванняў на пяць асноўных катэгорый звычайных узбраенняў і тэхнікі ў звычайных узброеных сілах дзяржаў-удзельніц у раёне прымянення дагавора — баявыя танкі, баявыя браняваныя машыны, артылерыя, ударныя верталёты і баявыя самалёты.
Дагавор быў бестэрміновым. Кожная дзяржава-ўдзельніца мела права выйсці з ДЗУСЕ пры ўмове своечасовага (мінімум за 150 дзён) апавяшчэння ўсіх астатніх дзяржаў-удзельніц аб гэтым рашэнні.
Паводле дамовы, у межах раёна яе прымянення (ад Атлантычнага акіяна да Уральскіх гор, ракі Урал і Каспійскага мора, уключаючы астраўныя тэрыторыі) абодвум групам дзяржаў-удзельніц дагавора дазвалялася мець роўную колькасць звычайных узбраенняў і баявой тэхнікі, пры гэтым іх сумарная колькасць не павінна была перавышаць: 40 000 баявых танкаў; 60 000 баявых браніраваных машын (ББМ); 40 000 артылерыйскіх адзінак калібра 100 мм і вышэй; 13 600 баявых самалётаў; 4 000 ударных верталётаў.
Абмежаванню падлягала таксама колькасць танкавых мастаўкладчыкаў, баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў, вучэбна-трэніровачных самалётаў, верталётаў баявога забеспячэння, няўзброеных транспартных верталётаў, верталётаў Мі-24К і Мі-24Р.
Дамовай накладваліся абмежаванні і на колькасць звычайных узбраенняў і баявой тэхнікі, якія дазвалялася мець адной асобна ўзятай краіне, а таксама ўсталёўваліся працэдуры і часовыя рамкі для ажыццяўлення скарачэння колькасці ўзбраенняў і тэхнікі да названых межаў.
Дагаворам, акрамя іншага, абмяжоўвалася колькасць баявой тэхнікі ў чатырох зонах, у тым ліку на флангах (Балгарыя, Румынія, Закаўказская, Ленінградская, Паўночна-Каўказская, Адэская ваенныя акругі УС СССР для АВД; Грэцыя, Ісландыя, Нарвегія і Турцыя для НАТА) кожнаму баку дазвалялася размяшчаць 4 700 танкаў, 5 900 бронемашын і 6 000 артылерыйскіх сістэм.
Квоты па дзяржавам НАТА: Бельгія — 334 танкі, 1 099 ББМ, 320 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 232 баявых самалёта, 46 ударных верталётаў. Вялікабрытанія — 1015 танкаў, 3176 ББМ, 636 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 900 баявых самалётаў, 384 ударных верталёта. Германія — 4166 танкаў, 3446 ББМ, 2705 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 900 баявых самалётаў, 306 ударных верталётаў. Галандыя — 743 танка, 1080 ББМ, 607 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 230 баявых самалётаў, 69 ударных верталётаў. Грэцыя — 1735 танкаў, 2 534 ББМ, 1 878 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 650 баявых самалётаў, 18 ударных верталётаў. Данія — 353 танкі, 336 ББМ, 553 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 106 баявых самалётаў, 18 ударных верталётаў. Іспанія — 794 танка, 2047 ББМ, 1310 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 310 баявых самалётаў, 80 ударных верталётаў. Італія — 1348 танкаў, 3339 ББМ, 1 955 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 650 баявых самалётаў, 142 ударных верталёта. Канада — 77 танкаў, 263 ББМ, 32 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 90 баявых самалётаў, 13 ударных верталётаў. Нарвегія — 170 танкаў, 275 ББМ, 527 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 100 баявых самалётаў, 24 ударных верталёта. Партугалія — 300 танкаў, 430 ББМ, 450 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 160 баявых самалётаў, 26 ударных верталётаў. ЗША — 4 006 танкаў, 5372 ББМ, 2492 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 784 баявых самалёта, 518 ўдарных верталётаў. Турцыя — 2 795 танкаў, 3120 ББМ, 3 523 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 750 баявых самалётаў, 103 ударных верталёта. Францыя — 1306 танкаў, 3 820 ББМ, 1292 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 800 баявых самалётаў, 352 ударных верталёта.
Квоты Ісландыі і Люксембурга па ўсіх класах тэхнікі былі нулявымі.
Агульная квота НАТА на момант падпісання ДЗУСЕ складала 19 096 танкаў, 31 787 бронемашын, 19 529 артылерыйскіх сістэм, 7 273 самалёта і 2 282 верталёта. Па стане на сярэдзіну 2007 года, з улікам пашырэння блока, сумарная колькасць узбраенняў краін НАТА склала 22 424 танка, 36 570 бронемашын, 23 137 артсістэм, 8 038 самалётаў і 2 509 верталётаў.
Варшаўскі дагавор: Балгарыя — 1 475 танкаў, 2 000 ББМ, 1750 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 235 баявых самалётаў, 67 ударных верталётаў. Венгрыя — 835 танкаў, 1700 ББМ, 840 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 180 баявых самалётаў, 108 ударных верталётаў. Польшча — 1730 танкаў, 2 150 ББМ, 1610 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 460 баявых самалётаў, 130 ударных верталётаў. Румынія — 1375 танкаў, 2100 ББМ, 1475 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 430 баявых самалётаў, 120 ударных верталётаў. СССР — 13 150 танкаў, 20 000 ББМ, 13175 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 5 150 баявых самалётаў, 1500 ударных верталётаў. Чэхаславакія — 1 435 танкаў, 2 050 ББМ, 1 150 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 345 баявых самалётаў, 175 ударных верталётаў.
Рэальная наяўнасць тэхнікі на 1 студзеня 1990 года, па дзяржавам НАТА: Бельгія — 359 танкаў, 1 381 ББМ, 376 артылерыйскіх сістэм калібрам 100 мм і больш, 191 баявы самалёт, 0 ударных верталётаў. Вялікабрытанія — 198 танкаў, 3193 ББМ, 636 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 842 баявых самалёта, 368 ударных верталётаў. Германія — 7 000 танкаў, 8 920 ББМ, 4602 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 1 018 баявых самалётаў, 258 ударных верталётаў. Галандыя — 913 танкаў, 1467 ББМ, 838 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 196 баявых самалётаў, 91 ударны верталёт. Грэцыя — 1842 танкі, 1 552 ББМ, 1 908 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 469 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў. Данія — 419 танкаў, 316 ББМ, 553 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 106 баявых самалётаў, 3 ударных верталёта. Іспанія — 854 танка, 1 256 ББМ, 1373 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 242 баявых самалёта, 28 ударных верталётаў. Італія — 1246 танкаў, 3598 ББМ, 2144 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 577 баявых самалётаў, 168 ударных верталётаў. Канада — 77 танкаў, 277 ББМ, 38 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 45 баявых самалётаў, 12 ударных верталётаў. Нарвегія — 205 танкаў, 146 ББМ, 531 артылерыйская сістэма калібра 100 мм і больш, 90 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў. Партугалія — 146 танкаў, 243 ББМ, 334 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 96 баявых самалётаў, 0 ударных верталётаў. ЗША — 5904 танка, 5747 ББМ, 2 601 артылерыйская сістэма калібра 100 мм і больш, 626 баявых самалётаў, 243 ударных верталёта. Турцыя — 2 823 танка, 1 502 ББМ, 3442 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 449 баявых самалётаў, 5 ударных верталётаў. Францыя — 1358 танкаў, 4125 ББМ, 1330 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 700 баявых самалётаў, 429 ударных верталётаў. Ісландыя і Люксембург не мелі баявой тэхнікі, якая абмяжоўваецца ДЗКСЕ.
Усяго для НАТА — 24 344 танкі, 33723 ББМ, 20 706 артылерыйскіх сістэм калібру 100 мм і больш, 5 647 баявых самалётаў, 1 605 ударных верталётаў.
Варшаўскі дагавор: Балгарыя — 2145 танкаў, 2204 ББМ, 2116 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 243 баявых самалёта, 44 кдарных верталёта. Венгрыя — 1345 танкаў, 1720 ББМ, 1047 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 110 баявых самалётаў, 39 ударных верталётаў. Польшча — 2 850 танкаў, 2 377 ББМ, 2300 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 551 баявой самалёт, 29 ударных верталётаў. Румынія — 2851 танк, 3136 ББМ, 3 817 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 505 баявых самалётаў, 13 ударных верталётаў. СССР — 20694 танкі, 29348 ББМ, 138828 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 6445 баявых самалётаў, 1330 ударных верталётаў. Чэхаславакія — 3 315 танкаў, 4593 ББМ, 3485 артылерыйскіх сістэм калібра 100 мм і больш, 446 баявых самалётаў, 56 ударных верталётаў.
Усяго АВД — 33 200 танкаў, 43378 ББМ, 26593 артылерыйскія сістэмы калібра 100 мм і больш, 8300 баявых самалётаў, 1511 ударных верталётаў.
Развіццё ДЗУСЕ У ходзе падрыхтоўкі ДЗУСЕ і ў наступныя гады яго ўдзельнікамі ў сувязі са зменамі ў ваенна-палітычнай абстаноўкі ў Еўропе, у першую чаргу звязанымі з распадам АВД і СССР, было прынята некалькі дзясяткаў звязаных з дагаворам дакументаў, якія мелі мэтай забеспячэнне нармальнага функцыянавання ДЗУСЕ і падтрыманне яго жыццяздольнасці ў зменлівай ваенна-палітычнай абстаноўцы ў Еўропе, у тым ліку чатыры міжнародныя дамовы.
Будапешцкае пагадненне Пагадненне аб максімальных узроўнях для наяўнасці звычайных узбраенняў і тэхнікі, падпісанае Балгарыяй, Венгрыяй, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй у Будапешце 3 лістапада 1990 года. Увайшло ў сілу адначасова з ДЗУСЕ. Мела на мэце размеркаванне ўстаноўленых дагаворам групавых узроўняў звычайных узбраенняў і тэхнікі паміж дзяржавамі АУС.
Ташкенцкай пагадненне Пагадненне аб прынцыпах і парадку выканання ДЗУСЕ, падпісанае Расіяй, Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Казахстанам, Малдовай і Украінай у Ташкенце 15 мая 1992 года, мела на мэце размеркаванне правоў і абавязацельстваў былога СССР па ДЗУСЕ паміж Расіяй і сямю іншымі дзяржавамі-удзельніцамі Дагавора. Квота Расіі склала 6 400 танкаў, 11 480 бронемашын, 6 415 артылерыйскіх сістэм, 3 450 самалётаў і 890 верталётаў. Квоты закаўказскіх дзяржаў (Азербайджана, Арменіі, Грузіі) склалі па 220 танкаў, 220 ББМ, 285 артылерыйскіх сістэм, 100 баявых самалётаў, 50 ударных верталётаў у кожнай. Астатнія дзяржавы атрымалі наступныя квоты: Беларусь — 1 800 танкаў, 2 600 ББМ, 1615 артылерыйскіх сістэм, 294 баявых самалётаў, 80 ударных верталётаў. Казахстан — 50 танкаў, 200 ББМ, 100 артылерыйскіх сістэм, 15 баявых самалётаў, 20 ударных верталётаў. Малдова — 210 танкаў, 210 БМП, 130 БТР, 250 артылерыйскіх сістэм, 50 баявых самалётаў, 50 ударных верталётаўVitalie N. Ciobanu. Organizarea instituţiei militare a Republicii Moldova (1990—2011). — Chișinău: Min. Apărării al Rep. Moldova (Tipogr. «Bons Offices» SRL), 2011. — С. 28. — 320 с. — 500 экз. — ISBN 978-9975-80-506-3.. Украіна — 4 080 танкаў, 5 050 ББМ, 4 040 артылерыйскіх сістэм, 1 090 баявых самалётаў, 330 ударных верталётаў.
Пагадненне было ратыфікавана Расіяй у 1992 годзе, але не ўвайшло ў сілу. Хоць Азербайджан і Грузія так і не ратыфікавалі гэта пагадненне, яго ўдзельнікі на працягу многіх гадоў у цэлым прытрымліваліся яго палажэнняў. Латвія, Літва і Эстонія адмовіліся далучацца да ДЗУСЕ.
Флангавы дакумент Дадатак да выніковага дакумента першай канферэнцыі па разглядзе дзеяння ДЗУСЕ (Вена, 15-31 мая 1996 года), падпісаны па ініцыятыве Расіі, увайшоў у сілу 15 мая 1997 года. Дакумент уяўляла сабой прамежкавае кампраміснае рашэнне праблемы флангавых абмежаванняў ДЗУСЕ, якая ўзнікла пасля распаду СССР. Па дамове Расіі дазвалялася мець у Ленінградскай і Паўночна-Каўказскай ваенных акругах у агульнай складанасці да 700 танкаў, 580 бронемашын і 1 280 артсістэм, а з пачаткам вайны ў Чачні гэтыя абмежаванні былі парушаныя. У адпаведнасці з дадаткам, межы флангавых зон пасля неаднаразовых патрабаванняў Расіі былі перагледжаны, і з іх былі выключаныя Пскоўская, Валгаградская, Астраханская вобласці, усходняя частка Растоўскай вобласці і калідор на поўдні Краснадарскага краю.