Крыстаф Амбергер (, каля 1500—1561 або 1562, ) — нямецкі жывапісец эпохі Адраджэння.

Біяграфія Яго бацька быў мулярам, а дзед — разьбяром па дрэве ў Амбергу. У 1530 годзе Амбергер быў прыняты ў цэх мастакоў Аўгсбурга, дзе ён і працаваў да сваёй смерці, спецыялізуючыся пераважна на партрэтах. Амбергер вывучаў жывапіс у Л. Бека ў Аўгсбургу. Амбергер лічыцца выдатным мастаком пакалення, наступнага за Дзюрэрам і Буркмайрам. У 1530 годзе Амбергер атрымаў званне майстра, неабходнае ў Сярэднія стагоддзі для таго, каб стаць грамадзянінам Аўгсбурга і карыстацца ўсімі грамадзянскімі правамі. Захаваўся шэраг партрэтаў яго вядомых і паважаных сучаснікаў. Амбергер напісаў шматлікія партрэты патрыцыяў Аўгсбурга і іх жонак, а таксама партрэты Карла V, якія заклалі аснову поспеху мастака, а таксама партрэты Георга фон Фрундсберга, Конрада Пейтынгера, Фугераў і Вельзераў, а таксама вядомы партрэт касмографа Себасцьяна Мюнстэра. У 1548 годзе Амбергер пазнаёміўся з Тыцыянам. Самым значным творам Амбергера лічыцца панэль галоўнага алтара аўгсбургскага кафедральнага сабора, створаны ў 1554 года пасля таго, як быў знішчаны алтар працы Ганса Гольбейна Старэйшага. Апроч гэтага захавалася каля 30 малюнкаў Амбергера.

Катэгорыя:Мастакі Германіі